Перайсьці да зьместу

Віленскі Духаўскі манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Віленскі Духаўскі манастыр
Манастыр і царква Сьвятога Духа
Манастыр і царква Сьвятога Духа
Краіна Летува
Места Вільня
Каардынаты 54°40′31.82″ пн. ш. 25°17′26.58″ у. д. / 54.6755056° пн. ш. 25.2907167° у. д. / 54.6755056; 25.2907167Каардынаты: 54°40′31.82″ пн. ш. 25°17′26.58″ у. д. / 54.6755056° пн. ш. 25.2907167° у. д. / 54.6755056; 25.2907167
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Віленская і Літоўская япархія[d] 
Віленскі Духаўскі манастыр на мапе Летувы
Віленскі Духаўскі манастыр
Віленскі Духаўскі манастыр
Віленскі Духаўскі манастыр
Віленскі Духаўскі манастыр на Вікісховішчы

Манасты́р Сьвято́га Ду́ха — помнік гісторыі і архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Вільні. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Старога Места, на Вастрабрамскай вуліцы[a]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.

Комплекс Віленскага Духаўскага манастыра складаецца з царквы Сьвятога Духа, званіцы, мужчынскага і жаночага манастырскіх карпусоў, дома архімандрыта і мура з брамай. У царкве спачываюць віленскія мучанікі.

Рэліквіі віленскіх мучанікаў

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Манастыр Сьвятога Духа ў Вільні заснавала брацтва, якое існавала пры Траецкай царкве з 1584 году. У 1596 годзе дочкі ваяводы смаленскага Рыгора Валовіча Ганна Абрамовіч і Фядора Зяновіч ахвяравалі манастыру пляц у месьце і грашовыя сродкі, кашталян наваградзкі Аляксандар Палубінскі перадаў у валоданьне брацтва двор Судэрву.

У 1597 годзе царква ўжо дзеяла, манастыр упершыню ўпамінаецца ў 1604 годзе. Першым архімандрытам і рэктарам брацкай школы быў Лявонці Карповіч, потым — Мялеці Сматрыцкі, у 1629—1633 гадох — Ёсіф Бабрыковіч. Пад юрысдыкцыяй манастыра знаходзіліся 17 мужчынскіх і 2 жаночыя манастыры ў Вялікім Княстве Літоўскім.

У 1603 годзе пачалі будаваць манастырскую званіцу, у 1633—1638 гадох вялося будаваньне мураванай царквы. У 1611 годзе князь Багдан Агінскі заснаваў філію манастыра ў Еўі пры Прачысьценскай царкве. У 1617 годзе дзеля манастырскай школы збудавалі новы мураваны дом.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1656 годзе манастыр моцна пацярпеў ад маскоўскіх захопнікаў. Ад гэтага часу да 1686 году ён быў у заняпадзе і пазбавіўся некаторых сваіх уладаньняў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1701—1709 гадох манастыр зноў пацярпеў ад іншаземных войскаў. У 1748 годзе царква і манастырскія будынкі згарэлі ў пажары. У 1749—1753 гадох царкву рэканструяваў архітэктар Ян Гляўбіц. У 1749 годзе інтэр’ер царквы аздобілі іканастасам.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, комплекс канчаткова перайшоў у валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У вайну 1812 году манастыр пацярпеў ад францускіх войскаў. У 1821—1825 і 1842—1844 гадох праводзілася рэканструкцыя царквы ў стылі клясыцызму. У 1826 годзе збудавалі пячорную царкву[1].

У 1833 годзе манастыр прылічылі да першай клясы. У другой палове XIX ст. мастацкае аблічча манастырскай брамы пацярпела ад маскоўскай перабудовы.

За савецкім часам манастыр не перапыняў сваёй дзейнасьці.

Царква — помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта быў адзін зь першых крыжова-купальных храмаў пэрыяду раньняга барока, створаных паводле касьцёла Сьвятога Казімера, з 2-вежавым фасадам. Па рэканструкцыях XIX ст. будынак страціў барокавыя фасады, якія цяпер дэкаруюцца толькі дарыцкімі пілястрамі.

Інтэр’ер аздабляецца іканастасам у стылі віленскага барока і 12 абразоў Івана Трутнева другой паловы XIX ст.

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Афіцыйны адрас — Aušros Vartų g. 10
  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 435.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]