Варанілавічы
Варанілавічы | |
трансьліт. Varanilavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Ружанскі |
Вышыня: | 177 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 276 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225153[1] |
СААТА: | 1256813021 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′27″ пн. ш. 24°55′53″ у. д. / 52.8075° пн. ш. 24.93139° у. д.Каардынаты: 52°48′27″ пн. ш. 24°55′53″ у. д. / 52.8075° пн. ш. 24.93139° у. д. |
± Варанілавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Варані́лавічы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 45 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 30 км ад чыгуначнай станцыі Івацэвічы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За расейскім часам — у Ружанскай воласьці Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. У 1886 року 310 жыхароў, 27 двароў, праваслаўная царква, школа, піцейны дом. На пачатку XX стагодзьдзя 478 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Ружаны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва[4].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці). З 12 кастрычніка 1940 — цэнтар сельсавету. Паводле перапісу 1970 року 408 жыхароў; у 2003 — 322 жыхары, 130 гаспадарак.
Да 1 сьнежня 2009 году — цэнтар Варанілавіцкага сельсавету. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавету ў склад Ружанскага пасялковага савету[5], які 29 траўня 2015 году быў ператвораны ў сельсавет[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 276 жыхароў
- 2005 год — 300 жыхароў, 127 двароў[7]
- 1999 год — 353 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі, клюб, пункт бытавога абслугоўваньня насельніцтва.
Рамонтна-мэханічныя майстэрні, фэльчарска-акушэрскі пункт, вэтэрынарны пункт.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільныя дарогі Н523 Клепачы — Варанілавічы — Юндзілы і Н533 Ружаны — Варанілавічы — Астравок[8].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква сьвятога Ўладзімера (1990-я), збудаваная на месцы разбуранай за савецкім часам Георгіеўскай царквы
- Братэрская магіла (1941—1944) савецкіх жаўнераў і партызанаў. Абэліск (1960)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква сьвятога Георгія (XIX стагодзьдзе)
- Капліца могілкавая
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Ворониловичи (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 13 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 245
- ^ Woroniłowicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 953
- ^ Woroniłowicze, вёска. Radzima.net. Праверана 22 жніўня 2012 г.
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Варанілавічы // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 496
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 21 жніўня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.