Бутрымовічы
Бутрымовічы лац. Butrymovičy | |
Герб «Тапор» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая, Расейская імпэрыя |
---|---|
Першы з роду | Бутрым |
Бутрымо́вічы, Бутры́мы — шляхецкі род гербу «Тапор» у Вялікім Княстве Літоўскім.
Прозьвішча
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бодэрым (Bauderrim[1][2][3]) і Рэмбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbotus[4], Rimboto[5]) — імёны германскага паходжаньня[6][7]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[8] або ад асновы -буд- (-бод-)[9] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[10]), а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[11]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[12] (тое ж, што і Рымбут).
Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[13].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упамінаюцца ад XIV стагодзьдзя. У XV стагодзьдзі валодалі Жырмунамі каля Ліды ды іншымі. У XVIII стагодзьдзі частка роду перасялілася ў Пінскі павет, дзе пражывалі да 1939 году.
Найбольш вядомыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бутрым Совіч (? —1382), пакараны сьмерцю на загад вялікага князя Ягайлы паводле падазрэньня ў забойстве лідзкага дзяржаўцы Вайдылы.
- Бутрым Савічэвіч (у каталіцтве Ян; ? — паміж 1426 і 1428), у канцы XIV—XV ст. разам зь іншымі баярамі паручыўся перад Ягайлам за Братошу Кайлутовіча. У 1410 годзе езьдзіў паслом ад вялікага князя Вітаўта ў Прагу. Маршалак двору Вітаўта ад 1412 году, адначасна ў 1422 годзе намесьнік смаленскі. Браў удзел у складаньні Гарадзельскае вуніі, тады атрымаў герб «Тапор». У 1414 годзе ў час паходу на Прусію патрапіў у крыжацкі палон.
- Юры, у маладосьці навучаўся ўзамежжы. Маршалак двору Вітаўта ў 1428—1429 гадох, намесьнік слонімскі й зьдзітаўскі каля 1440 году.
Ян, шамбялян караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, валодаў маёнткамі ў Пінскім павеце.
- Аляксандар (1804—1839)
Францішак Ксавэр, ад’ютант 2-е брыгады нацыянальнае кавалерыі ў 1791—1793 гадох
Якуб (каля 1710 — ?), ж. — Настасься (каля 1720 — ?)
- Алёйзы Юзаф, харужы ў войску ВКЛ у 1780—1784 гадох, ад’ютант 2-е брыгады нацыянальнае кавалерыі ў 1784—1788 гадох
- Матэвуш (1745—1814), дзяржаўны дзяяч ВКЛ, ж. — Крыстына Лях-Шырма (? — па 1817)
- Юзэфа (1775—1859), м. — Міхал Орда (каля 1770 — ?)
- Напалеон Орда (1807—1883), мастак
- Ксавэр (1777—1810)
- Рышард (1779—1862), судзьдзя Пінскага павету, ж. — Фэліцыя Радзевіч
- Юзэфа (1775—1859), м. — Міхал Орда (каля 1770 — ?)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 128.
- ^ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l’anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 375.
- ^ Köbler G. Germanisches Wörterbuch. 5. Auflage, 2014.
- ^ Cartulaire du Prieuré de Saint-Gilles de l’Hôpital de Saint-Jean de Jérusalem (1129—1210). — Paris, 1997. P. 5.
- ^ Profous A. Místní jména v Čechách, jejich vznik, původní význam a změny. Díl. V. — Praha, 1960. S. 263.
- ^ Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 144.
- ^ Huth V. Die Düsseldorfer Sakramentarhandschrift D 1 als Memorialzeugnis. Mit einer Wiedergabe der Namen und Namengruppen (Taf. XIV—XXXII) // Frühmittelalterlichen Studien. Bd. 20. — Berlin; New York, 1986. S. 296.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 59.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 19.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Генэалёгія Бутрымовічаў(недаступная спасылка)
- З Палесьсем зьвязаныя лёсы. Матэвуш Бутрымовіч