Будзілавічы
Будзілавічы[1][2][3] (русіфікаваная назва — Будзілава[2][1]) — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцы места, на левым беразе ракі Сьлепні.
На паўночны захад ад Будзілавічаў пачынаюцца Тры Карчмы, на поўнач — Малая Сьляпянка, на ўсход — Дражня, на поўдзень — Серабранскія Млыны, на захад — Сакалянка[4][5].
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бодзіла або Будзіла, пазьней Будэль (Bodilo, Budilo, Budel) — імя германскага паходжаньня[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню ў гістарычных крыніцах упамінаецца ў 1800 годзе як засьценак, уладаньне Менскага Петрапаўлаўскага манастыра[7]. На 1897 год засьценак Сеніцкай воласьці Менскага павету, 13 двароў, 84 жыхары. На 1909 год урочышча, 87 жыхароў[8]. На 1917 год ваколіца, 25 двароў, 129 жыхароў[9].
У 1959 годзе вёску ўлучылі ў межы Менску. У 1960-я — пачатку 1970-х гадоў на месцы вёскі збудавалі шматпавярховыя жылыя, адміністрацыйныя і навучальныя будынкі на Партызанскім праспэкце, вуліцах Будзёнага, Ванеева і Народнай, разьбілі парк вакол стадыёну «Трактар»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Сацукевіч І. Уклад М. М. Улашчыка ў развіццѐ беларускай тапанімікі // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX—XXI ст. у Беларусі: зб. навук. артыкулаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. М. Улашчыка / рэдкал.: С. Ходзін (адк. рэд.) і інш. — Менск: БДУ, 2007. С. 49.
- ^ а б в Іван Сацукевіч, Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 264.
- ^ Мінск гістарычны: карта-даведнік / уклад. І. Сацукевіч. — Менск: Белкартаграфія, 2021.
- ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197. [1]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 322.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. С. 565.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 20.
- ^ Минск: энциклопедический справочник. — Минск, 1983. С. 113.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 640 с.: іл. ISBN 985-11-0125-7.