Анатоль Мардовіч
Выгляд
Анатоль Мардовіч | |
Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі | |
---|---|
27 студзеня 1993 — 29 верасьня 1994 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч, Міхаіл Чыгір |
Наступнік: | Станіслаў Агурцоў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 сакавіка 1934 (90 гадоў) пас. Чырвоны Сьцяг, цяпер - пас. Чарніцкі[1] |
Адукацыя: |
Анатоль Аляксандравіч Мардовіч (нар. 8 сакавіка 1934 году ў пас. Чырвоны Сьцяг, цяпер — пас. Чарніцкі Смалявіцкага раёну) — беларускі дыплямат, кандыдат эканамічных навук (1964).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1957 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава. Ад 1968 да 1974 году міжнародны службоўца ў Сакратарыяце ААН. Ад 1983 да 1991 старшыня аддзелу міжнародных арганізацыяў ды сябра Калегіі Міністэрства замежных справаў. 27 студзеня 1993 году быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Рэспублікі Беларусь у Швайцарскай Канфэдэрацыі[2]. Быў адстаўлены з гэтай пасады 29 верасьня 1994 году[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Корнилович Э.А. Беларусь: созвездие политических имен. - Минск: ФУАинформ, 2009. ISBN 978-985-6721-98-7 — С. 334.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 29 августа 2000 г. №469 Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 27 января 1993 г. №2129-XII «О назначении Мордовича А.А. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Швейцарской Конфедерации и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 января 2008 г. №2 Указ Президента Республики Беларусь от 29 сентября 1994 г. №129 «Об освобождении А.А.Мардовича от обязанностей Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Швейцарской Конфедерации и Постоянного представителя Республики Беларусь при международных организациях в Женеве» (рас.)
|