Перайсьці да зьместу

Беларускае Радыё Рацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радыё «Рацыя»
Горад Беласток
Краіна Сьцяг ПольшчыПольшча
Фармат Навінова-музычны
Музычны фармат Беларускамоўны
Частасьць 98,1 FM (Горадня), 99,2 FM (Берасьце)
Мачта Беласток, Белая (Люблінскае ваяводзтва)
Магутнасьць 60 кіляват (2016)
Час вяшчаньня кругласутачна
Зона вяшчаньня Захад Беларусі
Пачатак працы 1 кастрычніка 1999 (25 гадоў таму)
Доля 4,9% слухачоў Беларусі (2007)[1]
Заснавальнік Беларускі саюз у Польшы, Беларуская асацыяцыя журналістаў
Уласьнік Міністэрства замежных справаў Польшчы
Кіраўнікі Яўген Вапа
Сайт www.racyja.com
Twitter RadioRacja
Facebook racyja
Вконтакте racyja
YouTube Radyjo Racyja
Он-лайн-трансьляцыя air.racyja.com

Беларускае Радыё Рацыя — дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя Польшчы, заснаваная ў кастрычніку 1999 г. у Беластоку (Падляскае ваяводзтва).

На 2016 г. вяшчала на Беларусь (Берасьце, Горадня, Ліда і Слонім) і Летуву (Аліта і Друскенікі) на ФМ-частасьцях з мачтаў у Беластоку (60 кіляват) і Белай (Люблінскае ваяводзтва; 5 кіляват).

З верасьня 2021 году доступ на сайт радыё у Беларусі заблякаваны[2]. У кастрычніку 2023 году беларускі суд прызнаў экстрэмісцкімі Telegram-канал радыё ды яго старонку на Facebook, а таксама іх лягатыпы[3]. У студзені 2024 году КДБ аб'явіў радыё экстрэмісцкім фармаваньнем[4].


Сядзіба
  • 1998 — пачалася праца па арганізацыі радыёстанцыі.
  • 1999 — «Рацыя» атрымала ліцэнзію на вяшчаньне на кароткіх і FM-хвалях.
  • 2001 — радыёстанцыя пашырыла ліцэнзію на сярэднія хвалі.
  • 2002 — пачаўся трохгадовы перапынак у трансьляцыі[5].
  • 15 лютага 2006 — арганізаваны Беларускі інфармацыйны цэнтар у Беластоку, які аднавіў рэдакцыю Беларускага Радыё Рацыя.
  • 27 красавіка 2006 — на FM-частаце пачала выходзіць у этэр кругласутачная праграма.
  • ліпень 2006 — «Рацыя» пачала кругласутачнае вяшчаньне ў Інтэрнэце.
  • лета 2007 — паводле рашэньня нацыянальнай Рады па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні Польшчы частата 105,1 FM станцыі была зьмененая на 98,1 FM.
  • травень 2015 — Радыё Рацыя атрымала пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь «за распаўсюд несапраўднай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам»[6].
  • кастрычнік 2015 — зьявіўся мабільны дастасунак[7].
Сядзіба

Міхал Андрасюк, Яраслаў Іванюк, Сяргей Будкін, Барыс Гарэцкі, Альгерд Невяроўскі, Сяргей Скулавец, Вацлаў Галімскі, Алесь Аркуш, Натальля Герасімюк, Ганна Шайкоўская, Зьміцер Косьцін, Ян Роман, Ганна Васілевіч, Яна Запольская, Валя Лаеўская.

Абсталяваньне ў студыі радыё «Рацыя»
  1. ^ Нацыянальнае апытаньне ў верасьні 2007 г. (пытаньне №58) (рас.) // Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (НІСЭПД), 15 кастрычніка 2007 г. Праверана 26 ліпеня 2014 г.
  2. ^ У Беларусі заблакавалі сайт «Радыё Рацыя». Будзьма беларусамі! (2021-09-06). Праверана 2021-09-06 г. Архіўная копія ад 2021-09-06 г.
  3. ^ Чат Халезина и канал Ходановича признали экстремистскими материалами (рас.) Reform.by(be)
  4. ^ КГБ признал «экстремистскими формированиями» «Радыё Рацыя», «Котос», «INeedHelpBY», «Триэлит/БЧБ-Триэлит» (рас.) Reform.by(be)
  5. ^ Hansjörg Biener. Radio for Peace, Democracy and Human Rights (анг.). Унівэрсітэт Эрлангена — НюрнбэргаПраверана 2020-04-03 г. Архіўная копія ад 2017-09-09 г.
  6. ^ Міністэрства інфармацыі лічыць, што «Радыё Рацыя можа нанесьці шкоду дзяржаўным інтарэсам» // Радыё Свабода, 15 траўня 2015 г.
  7. ^ Tuzin.fm. (2015-10-30) «Радыё Тузін» цяпер можна слухаць з дапамогай мабільнага дадатку (спампаваць) (бел.). Tuzin.fmПраверана 2020-04-05 г. Архіўная копія ад 2020-04-05 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]