Перайсьці да зьместу

Яраслаў Іванюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраслаў Іванюк
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 6 жніўня 1969 (55 гадоў)
Месца нараджэньня Бельск Падляскі, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Народная Рэспубліка
Грамадзянства Польшча
Адукацыя вышэйшая, гістарычная
Месца вучобы
Прафэсія журналіст
Месца працы

Беларуская служба Польскага радыё (Варшава, з 1991 году) Польскае радыё Беласток (Беласток, з 1996 году) Беларускае Радыё Рацыя (Беласток, 2008-2013)

Фонд Kamunikat.org (Беласток, зь 2018)
Гады дзейнасьці з 1992-га
Вядомы як стваральнік сеціўнай бібліятэкі «Камунікат» (2000)
Пасада праграмны дырэктар Радыё «Рацыя» (Беласток)
Тэрмін вясна 2008 — люты 2013
Жанры інтэрвію, рэпартаж
Узнагароды
Мэдаль Ордэна Пагоні

Ярасла́ў Іваню́к (1969, Бельск Падляскі, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі журналіст Падляшша.

Закончыў Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім і гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту.

З 1992 па 1996 год працаваў на Радыё Палонія. З 1996 году па 2008 год на Радыё Беласток. У 2000 годзе стварыў Беларускую інтэрнэт-бібліятэку «Камунікат», якая на 2019 год налічвала 40 000 выданьняў па-беларуску, у тым ліку 8000 кніг[1].. Зь вясны 2008 па люты 2013 году праграмны дырэктар Радыё «Рацыя». У 2013 годзе вярнуўся на Радыё Беласток як падрадчык. Супрацоўнічае таксама зь Беларускай службай Польскага радыё для замежжа ў Варшаве. 15—16 ліпеня 2017 году быў дэлегатам ад Падляшша на 7-м Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску[2].

Жыве на Падляшшы непадалёк Беластоку.

  1. ^ Ігар Палынскі. Іванюк расказаў пра «Камунікат», Шалкевіч прызнаўся ў любові Маладэчна // «Рэгіянальная газэта», 18 траўня 2019 г. Праверана 5 верасьня 2021 г.
  2. ^ Беларусы сьвету // Газэта «Наша ніва», 17 ліпеня 2017 г. Праверана 5 верасьня 2021 г.