Перайсьці да зьместу

Дабрабыт (банк)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Банк Масква-Менск»)
«Дабрабыт»
Тып ААТ[d]
Дэвіз Мы пабудавалі масты між нашымі краінамі
Заснаваная 7 красавіка 2000[1]
Заснавальнікі «Банк Масквы» (Расея)
Краіна
Разьмяшчэньне
Ключавыя фігуры старшыня праўленьня Ігар Ліхагруд[3]
Галіна банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне 260,4 мільярдаў рублёў (2010 год; 87 мільёнаў $)
Апэрацыйны прыбытак 70,4 млрд рублёў (2010; 23,5 млн $)
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь[4][6]
Аўдытар «БДО»

Адкрытае акцыйнае таварыства «Банк Дабрабыт» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 27 382,1 тыс руб[7]. Уласьнікі — Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (99,75% акцыяў), Парытэтбанк (0,25% акцыяў)[8].

Месцазнаходжаньне: Менск, вул. Камуністычная, д. 49, пам. 1.

БІК 153001272, УНП 807000002, АКПА 37612181.

S.W.I.F.T. MMBNBY22.

Тэлекс 252255 PERUN BY[9].

Банк мае аддзяленьні ў 20 гарадох краіны.

Створаны ў 2000 року пад назовам УП «Замежны банк „Масква-Менск“». У кастрычніку 2007 пераўтвораны ў ААТ «Банк Масква-Менск»[10]. Уласьнікам зьяўляўся расейскі «Банк Масквы» (99,75%) і швайцарская кампанія BM Holding AG (0,25%) (канчатковы бэнэфіцыяр абодвух — расейская група ВТБ).

28 кастрычніка 2014 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і «Парытэтбанк» выкупілі 100% акцыяў у расейскага «Банка Масквы» і швайцарскай кампаніі BM Holding AG[11], якія трапілі пад санкцыі эўрапейскіх дзяржаваў[12] у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.

28 сьнежня 2018 году рашэньнем агульнага сходу акцыянэраў банка было прынята перайменаваць банк у Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Банк Дабрабыт»[13].

З 2022 году банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, ЗША (гл. сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў), Канады, Швайцарыі, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Японіі, Украіны[14], з 2023 годзе – пад санкцыямі Новай Зэляндыі[15].

  1. https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/ustav_bankdabrabyt.pdf
  2. https://bankdabrabyt.by/about/card/
  3. Кіраўніцтва Пра банк. Банк Дабрабыт. Праверана 18 лютага 2019 г.
  4. 1 2 https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/finansovaja_otchetnost_msfo_bank_dabrabyt_2021.pdf
  5. https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/inf_ob_akcionernom_obschestve_i_ego_dejatelnosti_2021.pdf
  6. https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/presentation_FI.pdf
  7. Памер статутнага фонду (рас.) (pdf) Пра банк. Банк Дабрабыт (1 лютага 2019). Праверана 18 лютага 2019 г.
  8. Tut.by. «Банк Масква-Мінск» каштаваў Беларусі $55 мільёнаў // Наша Ніва, 1 лістапада 2014 г. Праверана 3 лістапада 2014 г.
  9. Візытоўка (рас.) Пра банку. Банк Масква-Менск. Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
  10. Информация о банке Банк Москва — Минск ОАО (рас.) Банки Беларуси. infobank. Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
  11. ЯМ.. Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта і Нацбанк выкупілі «Банк Масква-Менск» // 28 кастрычніка 2014 г. Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
  12. Национальный банк купит Банк Москва-Минск (рас.) Банки Беларуси. infobank (20 кастрычніка 2014). Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
  13. Аб змене назвы адкрытага акцыянернага таварыства «Банк Масква-Мінск» Прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі (24 студзеня 2019). Праверана 18 лютага 2019 г.
  14. Відкрите акціонерне товариство "Банк Дабрабит"
  15. Новая Зеландия ввела санкции против трех беларусских банков (рас.) Reform.by(be) Архіўная копія ад 2023-07-26 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]