Дабрабыт (банк)
«Дабрабыт» | |
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Мы пабудавалі масты між нашымі краінамі |
Заснаваная | 7 красавіка 2000 (24 гады таму) |
Заснавальнікі | «Банк Масквы» (Расея) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Камуністычная, д. 49, пам. 1 |
Ключавыя фігуры | старшыня праўленьня Ігар Ліхагруд[1] |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарачэньне | ▼260,4 мільярдаў рублёў (2010 год; 87 мільёнаў $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲70,4 млрд рублёў (2010; 23,5 млн $) |
Чысты прыбытак | |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь[2][4] |
Аўдытар | «БДО» |
Адкрытае акцыйнае таварыства «Банк Дабрабыт» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 27 382,1 тыс руб[5]. Уласьнікі — Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (99,75% акцыяў), Парытэтбанк (0,25% акцыяў)[6].
Рэквізыты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне: Менск, вул. Камуністычная, д. 49, пам. 1.
БІК 153001272, УНП 807000002, АКПА 37612181.
S.W.I.F.T. MMBNBY22.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Банк мае аддзяленьні ў 20 гарадох краіны.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Створаны ў 2000 року пад назовам УП «Замежны банк „Масква-Менск“». У кастрычніку 2007 пераўтвораны ў ААТ «Банк Масква-Менск»[8]. Уласьнікам зьяўляўся расейскі «Банк Масквы» (99,75%) і швайцарская кампанія BM Holding AG (0,25%) (канчатковы бэнэфіцыяр абодвух — расейская група ВТБ).
28 кастрычніка 2014 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь і «Парытэтбанк» выкупілі 100% акцыяў у расейскага «Банка Масквы» і швайцарскай кампаніі BM Holding AG[9], якія трапілі пад санкцыі эўрапейскіх дзяржаваў[10] у сувязі з вайной Расеі супраць Украіны.
28 сьнежня 2018 году рашэньнем агульнага сходу акцыянэраў банка было прынята перайменаваць банк у Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Банк Дабрабыт»[11].
З 2022 году банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, ЗША (гл. сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў), Канады, Швайцарыі, ЭЗ (гл. Чорны сьпіс Эўразьвязу), Японіі, Украіны[12], з 2023 годзе – пад санкцыямі Новай Зэляндыі[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кіраўніцтва Пра банк. Банк Дабрабыт. Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ а б https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/finansovaja_otchetnost_msfo_bank_dabrabyt_2021.pdf
- ^ https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/inf_ob_akcionernom_obschestve_i_ego_dejatelnosti_2021.pdf
- ^ https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/presentation_FI.pdf
- ^ Памер статутнага фонду (рас.) (pdf) Пра банк. Банк Дабрабыт (1 лютага 2019). Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ Tut.by. «Банк Масква-Мінск» каштаваў Беларусі $55 мільёнаў // Наша Ніва, 1 лістапада 2014 г. Праверана 3 лістапада 2014 г.
- ^ Візытоўка (рас.) Пра банку. Банк Масква-Менск. Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
- ^ Информация о банке Банк Москва — Минск ОАО (рас.) Банки Беларуси. infobank. Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
- ^ ЯМ.. Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта і Нацбанк выкупілі «Банк Масква-Менск» // 28 кастрычніка 2014 г. Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
- ^ Национальный банк купит Банк Москва-Минск (рас.) Банки Беларуси. infobank (20 кастрычніка 2014). Праверана 29 кастрычніка 2014 г.
- ^ Аб змене назвы адкрытага акцыянернага таварыства «Банк Масква-Мінск» Прэс-рэлізы. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі (24 студзеня 2019). Праверана 18 лютага 2019 г.
- ^ Відкрите акціонерне товариство "Банк Дабрабит"
- ^ Новая Зеландия ввела санкции против трех беларусских банков (рас.) Reform.by(be) Архіўная копія ад 2023-07-26 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дабрабыт.бел(недаступная спасылка) (бел.) — старонка ў сеціве.