Беларуская партыя незалежных сацыялістаў
Беларуская партыя незалежных сацыялістаў (БПНС) — палітычная партыя ў міжваеннай Польшчы, дзейнічала ў 1922—1925 гадах.
Створана Сымонам Рак-Міхайлоўскім як левае крыло Беларускай сацыял-дэмакратычная партыі (БСДП). Спачатку не проціпастаўляла сябе сацыял-дэмакратам. Разам з БСДП, Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй і Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй удзельнічала ў працы Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэту і распрацоўцы выбарчай плятформы.
На выбарах у лістападзе 1922 году Рак-Міхайлоўскі абраны паслом у польскі сэйм. Пазьней да яго далучыліся паслы Павал Валошын, Пятро Мятла, Браніслаў Тарашкевіч, якія пад уплывам КПЗБ і КП(б)Б выйшлі зь Беларускага пасольскага клюбу і 24 чэрвеня 1925 году ўтварылі ў сэйме фракцыю — Беларускую сялянска-работніцкую грамаду. Напрыканцы 1925 году паслы фракцыі разам з камуністамі пачалі ствараць аднайменную масавую арганізацыю, БПНС увайшла ў КПЗБ.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бергман, А. Сымон Рак-Міхайлоўскі: (Кароткі біяграфічны нарыс) // Беларускі каляндар 1980. — Беласток, 1980.
- Палуян, У. А. Беларуская сялянска-рабочая грамада. — Мн., 1967.
- Сідарэвіч, А. М. Беларуская партыя незалежных сацыялістаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 394.