Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «БДУІР»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Мінскі радыётэхнічны інстытут
БДУІР, 2-гі корпус
БДУІР, 2-гі корпус
Дэвіз БДУІР — веды і стыль жыцьця
Заснаваны 15 сакавіка 1964 (55 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Вадзім Богуш
Факультэтаў 10
Колькасьць студэнтаў больш за 16 000[1]
Месцазнаходжаньне
Горад Менск
Краіна Беларусь
Былыя назвы Менскі радыётэхнічны інстытут
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт http://www.bsuir.by/

Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (да 1993 г. — Менскі радыётэхнічны інстытут, МРТІ) — вядучая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы інжынэрных і навуковых кадраў у вобласьці інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны 15 сакавіка 1964 году пад назвай Менскі радыётэхнічны інстытут (МРТІ). У 1993 годзе пастановай Савету міністраў Рэспублікі Беларусь пераўтвораны ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час унівэрсытэт рыхтуе інжынэрныя кадры па двух кірунках адукацыі, 36 спэцыяльнасьцях[1] і 25 спэцыялізацыях у вобласьці вылічальнай тэхнікі, праграмнага забесьпячэньня інфармацыйных тэхналёгій, інфарматыкі, інфармацыйнага забесьпячэньня аўтаматызаваных сыстэм, штучнага інтэлекту, аўтаматычнага кіраваньня, радыётэхнікі, радыёэлектронных сыстэм, мікраэлектронікі, тэлекамунікацыяў, праектаваньня радыёэлектронных і электронна-вылічальных сродкаў, электроннага апаратабудаваньня, мэдыцынскай электронікі, тэхнічных сродкаў бясьпекі, мэтралёгіі, стандартызацыі і сэртыфікацыі, эканомікі. На 10 факультэтах і 35 катэдрах па дзённай, вячэрняй, завочнай і дыстанцыйнай формах навучаньня займаецца больш за 15 тысячаў студэнтаў, у тым ліку каля 350 — з краінаў далёкага і блізкага замежжа. У 2001 г. адчынена магістратура, заразь вядзецца падрыхтоўка магістраў па 27 спэцыяльнасьцях БДУІР. Падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі для рэспублікі і іншых краінаў праводзіцца ў асьпірантуры і дактарантуры. Працуюць шэсьць доктарскіх саветаў па абароне дысэртацыяў, якія ахопліваюць 13 тэхнічных і 2 фізыка-матэматычныя спэцыяльнасьці.

Факультэты і іншыя падразьдзяленьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Факультэт кампьютарнага праектаваньня (ФКП)
  • Факультэт інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня (ФІТК)
  • Факультэт радыётэхнікі і электронікі (ФРЭ)
  • Факультэт кампутарных сыстэмаў і сетак (ФКСіС)
  • Факультэт інфакамунікацыяў (ФІК), да 2017 году — Факультэт тэлекамунікацыяў (ФТК)
  • Інжынэрна-эканамічны факультэт (ІЭФ)
  • Факультэт завочнага навучаньня (ФЗН)
  • Факультэт бесьперапыннага і дыстанцыйнага навучаньня (ФБіДН)
  • Факультэт даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі і прафэсійнай арыентацыі (ФДПіПА)
  • Ваенны факультэт (ВФ)
  • Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў «Інстытут інфармацыйных тэхналёгіяў» (ІІТ БДУІР)
  • ДУА «Ліцэй №1 г. Мінска» пры БДУІР

Выкладчыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў