Юры Тышкевіч (ваявода)
Выгляд
Юры Тышкевіч | |
Герб «Ляліва» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1518[1] |
Памёр | 1576 |
Род | Тышкевічы |
Бацькі | Васіль Тышкевіч Аляксандра з Чартарыйскіх |
Жонка | Ганна з Катовічаў Тэадора з Валовічаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Тэадор Фрыдэрык, Марцін, Пётар, Ян Яўстах, Аляксандар, Юры |
Юры Тышкевіч (? — 1576) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1558—1566), ваявода берасьцейскі (з 1566).
Быў старостам ваўкавыскім (з 1557). Граф на Лагойску і Бярдычаве.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Васіля, ваяводы смаленскага, і Аляксандры з Чартарыйскіх.
Быў гаспадарскім дваранінам, паслом у Крымскае ханства ў 1552 і Маскву ў 1554[2], займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў.
Першы раз ажаніўся з Ганнай Катовіч, другі — з Тэадорай Валовіч. У першым шлюбе меў сыноў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Пятра, Яна Яўстаха, Аляксандра, Юрыя[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 212. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ^ Грыцкевіч А. Тышкевічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 682.
- ^ Tyszkiewiczowie (пол.) Праверана 8 ліпеня 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0