Араны (прадмесьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Завод «Энэргія» ў Ляхаўцы з боку Аранскай вуліцы, 1930 г.

Араны, Аранскае прадмесьце — гістарычная мясцовасьць Менску, разьмешчаная ў паўднёвай частцы места. Назва ўтварылася ад урочышча Аранаў.

На паўднёвы захад ад Аранаў пачынаюцца Сенажаны, на паўночны захад — Уборкі, на поўнач — Ляхаўка, на захад — Тры Карчмы, на поўдзень — Серабранскія Млыны[1].

У 1909 року сябра мескай управы В. Цывінскі склаў праект на пабудову Аранскага і Татарскага мастоў праз раку Сьвіслач. Гэтымі мастамі мусіў кіравацца грузавы гужавы транспарт, каб не загрувашчваць цэнтральныя вуліцы і не разбураць тамтэйшыя маставыя. У 1917 року масты збудавалі на сродкі вайсковага ведамства (на кожны мост і выпраўленьне шляхоў асыгноўвалася 100 тыс. рублёў)[2].

У наш час пра колішняе прадмесьце напамінае Аранская вуліца, якая зьберагла сваю гістарычную назву.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гісторыя Мінска. — Менск, 2006. C. 196—197. [1]
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Менск, 2002. C. 177.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Менск: БелЭн, 2006. — 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Менск: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]