Альфа-Банк Фінанс
Тып | Закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 22 ліпеня 2003 (19 гадоў таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Красная, д. 7 |
Закрытая | 14 чэрвеня 2013 |
Ключавыя фігуры | Ігар Кацібнікаў |
Галіна | банкаўская |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарачэньне | ![]() |
Апэрацыйны прыбытак | ![]() |
Чысты прыбытак | ![]() |
Матчына кампанія | «Альфа-Банк» (Менск, Беларусь) |
Аўдытар | «Дэлойт і Туш» |
«А́льфа-Банк Фіна́нс» — былы беларускі камэрцыйны банк, створаны ў 2003 року пад назваю «Белрасбанк». У 2013 улучаны ў склад «Альфа-Банку»[3], уласьнікам якога зьяўляецца «Альфа Групп» (Масква, Расея) — 98,3% акцыяў[4].
Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заснаваны ў 2003 року пад назваю «Белросбанк». Асноўным акцыянэрам зьяўлялася расейскае ААТ АКБ «Росбанк» (99,99%)[5].
У сьнежні 2012 кантрольны пакет акцыяў быў прададзены расейскай банкаўскай групе «Альфа-Банк»[5]. У сувязі са зьменай асноўнага акцыянэру і інтэграцыяй у банкаўскую групу «Альфа-Банк» 6 сакавіка 2013 року «Белросбанк» зьмяніў назву на «Альфа-Банк Фінанс»[6].
14 чэрвеня 2013 року пастановаю Нацыянальнага банку Беларусі «Альфа-Банк Фінанс» рэарганізаваны ў філію ЗАТ «Альфа-Банк»[3].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Справаздача за 2009 год паводле МСФС(рас.). ЗАТ «АКБ «Белросбанк» (30 красавіка 2010). Праверана 1 сакавіка 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2009 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2009 год цаны (2803,27) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 1 сакавіка 2011 г.
- ^ а б ЗАТ «Альфа-Банк Фінанс» Прэс-рэліз. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь (17 чэрвеня 2013). Праверана 21 чэрвеня 2013 г.
- ^ О банке / About bank(рас.). Альфа-Банк. Праверана 3 студзеня 2013 г.
- ^ а б Белросбанк АКБ ЗАО(рас.) Официальный рейтинг. InfoBank.by. Праверана 21 чэрвеня 2013 г.
- ^ Об изменении наименования ЗАО «АКБ „Белросбанк“»(рас.) Пресс-центр. Альфа-Банк (11 сакавіка 2013). Праверана 12 сакавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйны сайт(рас.)