Перайсьці да зьместу

Іван Лагвіновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Лагвіновіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 студзеня 1940(1940-01-16)
Памёр 29 сакавіка 2011(2011-03-29) (71 год)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Іван Піліпавіч Лагвіновіч (16 студзеня 1940, хут. Запрапасць, за 5 км ад в. Малькавічы, Ганцавіцкі раён29 сакавіка 2011, Баранавічы[1]) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 17-гадовым узросьце паехаў на Данбас. Скончыў горнапрамыслую вучыэльню (г. Сьнежнае Данецкай вобл.), працаваў шахцёрам. Пасьля службы ў Савецкай Арміі працаваў шахцёрам у горадзе Тарэзе. У 37 гадоў з-за прафэсыйнага захворваньня перавёўся сьлесарам на абагачальную фабрыку. У 1990 годзе выйшаў на пэнсію, у 1991 годзе вярнуўся ў Беларусь, жыў у Паставах, у траўні 1992 году пераехаў у Баранавічы. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 2003 году. Пахаваны 31.3.2011 ў в. Малькавічы[1].

Першы верш напісаў у 3-м клясе. Дэбютаваў вершамі ў 1960 годзе ў газэце «Чырвоная змена». Ва Ўкраіне пісаў вершы на беларускай і расейскай мовах, у Беларусі толькі па-беларуску. Аўтар кніг паэзіі «Разлукі выраёвыя» (2000), «Піліпаўка» (2001), «Ляда юдолі» (2003), «Далёкае і блізкае» (2004), «Палыновыя кветкі» (2007). Рыхтаваў да друку зборнік «Апошні забой», якая выйшла ўжо пасьля сьмерці паэта[1].

Ва Ўкраіне друкаваўся ў калектыўных зборніках «Дорогие мои однополчане», «Зарницы», «Очень вовремя мы родились». У Беларусі верш І. Лагвіновіча «Востраў» увайшоў у зборнік выбранай беларускай паэзіі «Агледзіны» (1998), 14 вершаў у альманах паэзіі Берасьцейшчыны «Дзядзінец» (1999), вялікія падборкі вершаў — у літаратурны альманах Баранавіч «Сьвятліца» (2000, 2006), верш «Памірае паэт» у калектыўны зборнік «Верш на Свабоду» (2002), 5 вершаў у анталёгію выбранай беларускай паэзіі 20 стагодзьдзя «Краса і сіла» (2003). Друкаваліся ў пэрыядычных выданьнях, газэце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Вожык», берасьцейскіх абласных газэтах «Заря» і «Народная трыбуна», у газэце «Наша слова», у газэтах г. Баранавічы «Наш край» і «Інтэкс-прэс».

Ляўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесьніка (2008) за кнігу паэзіі «Палыновыя кветкі».

  • Лагвіновіч, І. Далёкае і блізкае: вершы / І. Лагвіновіч. — Баранавічы: «Святліца», 2004. — 60 с.
  • Логвинович, И. Ф. Заряна / И. Ф. Логвинович; Иероглиф улыбки / Р. И. Логвинович: стихи / И. Ф. Логвинович; Р. И. Логвинович. — Барановичи: «Светлица», 2002. — 60 с.
  • Лагвіновіч, І. Ляда юдолі: выбранае / І. Лагвіновіч. — Баранавічы: «Святліца», 2003. — 75 с.
  • Лагвіновіч, І. Палыновыя кветкі: вершатворы / І. Лагвіновіч. — Баранавічы: «Святліца», 2007. — 85 с.
  • Лагвіновіч, І. Піліпаўка: вершы / І. Лагвіновіч. — Баранавічы: «Святліца», 2001. — 50 с.
  • Лагвіновіч, І. Разлукі выраёвыя: вершы / І. Лагвіновіч. — Брэст «Вежа», 2000. — 72 с.
  • Лагвіновіч, І. «Я аднойчы на востраў…»: верш / І. Лагвіновіч // Агледзіны: зборнік. — Мн., 1998. — С. 108;
  • Лагвіновіч, І. Цярновы вянок Буслянкі: цыкл вершаў / І. Лагвіновіч // Дзядзінец: паэзія Берасцейшчыны. — Брэст, 1999. — С. 50-56.
  • Лагвіновіч, І. «Бярозы», «Хутаранка», «Завіруха. Поле. Ноч.»: вершы / І. Лагвіновіч // Маладосць. 2000. № 9. С. 27.
  • Лагвіновіч, І. «Я ведаю, нялёгка жыць табе», «Падарунак»: вершы / І. Лагвіновіч // Заря. 2000. 29 января. С. 4
  • Лагвіновіч, І. «Каторы год, непадалёк ад Шчары», «Ліхтары», «Ведаю»: вершы / І. Лагвіновіч // ЛіМ. 2006. 17 ліст. С. 8.
  • Лагвіновіч, І. «Безназоўнай зорка», «Вярыгі», «Песня каласковая»: вершы / І. Лагвіновіч // Заря. 2007. 3 марта. С. 8
  1. ^ а б в Іван Лагвіновіч / Вянок памяці…
  • Іван Лагвіновіч / Вянок памяці // Радыё Свабода. 31.03.2011, 17:47.
  • Бакач, А. Разлукі выраёвыя: артыкул пра кнігу І. Лагвіновіча "Разлукі выраёвыя" / А. Бакач // Intex-press. 2000. 2 ліст. С. 3;
  • Бакач, А. Урокі паэзіі Івана Лагвіновіча: аб жыцці і творчасці / А. Бакач // Intex-press. 2010. 13 янв. С. 12;
  • Гарэцкі, Я. Прымаць сэрцам жыццёвую праўду: творчы шлях І. Лагвіновіча / Я. Гарэцкі // Літаратура і мастацтва. 2008. № 38. С. 5;
  • Ерафееў, В. Іван Лагвіновіч: артыкул аб жыцці і творчасці / В. Ерафееў // Літаратура і мастацтва. 2008. № 33. С. 16;
  • Іван Лагвіновіч / Вянок памяці // Радыё Свабода. 2011. 31 сакав., 17:47.
  • Прыходзька, П. Любімая газета: згадкі былога лімаўца / П. Прыходзька // Літаратура і мастацтва. 2007. № 23. С. 12