Перайсьці да зьместу

Аляксей Мусорын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аляксей Юр’евіч Мусорын (нар. 1963) — расейскі мовазнавец. Кандыдат філялягічных навук (2006).

Скончыў гуманітарны факультэт Новасыбірскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Выкладаў у Новасыбірскім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце, Новасыбірскім дзяржаўным унівэрсытэце і шэрагу іншых навучальных установаў Новасыбірску. У наш час — дацэнт Новасыбірскага клясычнага інстытуту.

Кола навуковых інтарэсаў — гісторыя славянскіх моваў, агульнае мовазнаўства, гісторыя пісьменнасьці.

Аўтар больш за 30 друкаваных працаў, у тым ліку манаграфіі «Основы науки о языке».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]