Кім Бэйсынгер
Кім Бэйсынгер | |
| па-ангельску: Kim Basinger | |
| Дата нараджэньня | 8 сьнежня 1953[1][2][3][…] (72 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | кінаакторка, сьпявачка, акторка агучваньня, тэатральная акторка, тэлеактор, мадэлька |
| Жанры | танцавальная музыка[d] |
| Бацька | Дональд Ўэйд Бэйсынгер[d][6] |
| Маці | Эн Кордэл[d][6] |
| Дзеці | Айрлэнд Болдўін[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0000107 |
Кімі́ла Бэ́йсынгер (па-ангельску: Kimila Basinger; нарадзілася 8 сьнежня 1953 году) — амэрыканская акторка, сьпявачка і былая мадэлька. Пасьля пасьпяховай кар’еры мадэлі ў Нью-Ёрку Бэйсынгер пераехала ў Лос-Анджэлес, дзе ў 1976 годзе пачала сваю акторскую кар’еру на тэлебачаньні. Ейны дэбют у кінэматографе прыпаў на драматычны кінатвор «Суворая краіна» (1981).
У 1980-х і 1990-х гадах акторка лічылася сапраўдным сэкс-сымбалем, і папулярнасьць і ухвалу атрымала пасьля выкананьня ролі дзяўчыны Джэймза Бонда ў фільме «Ніколі не кажы ніколі зноў» (1983). Пазьней яна атрымала намінацыю на прэмію Залаты Глёбус за ролю ў фільме «Натуральны дар» (1984), а таксама зьявілася ў эратычнай драме «9 з паловай тыдняў» (1986) і ў фільме «Бэтман» Тыма Бэртана (1989), які дасюль застаецца ейным самым прыбытковым фільмам у кар’еры. За сваю ролю фатальнае жанчыны ў фільме «Таямніцы Лос-Анджэлесу» (1997) акторка атрымала прэмію Оскар за найлепшую жаночую ролю другога пляну. Сярод іншых фільмаў вылучаюцца «Спагады ня будзе» (1986), «Спатканьне безвач» (1987), «Высокая мода» (1994), «Наўцёкі»[7] (1994), «Я марыла аб Афрыцы» (2000), «Восьмая міля» (2002), «Дзьверы ў падлозе» (2004), «Сотавы» (2004), «Вартавы» (2006), «Вялікі рэванш» (2013) і «На пяцьдзясят адценьняў цямнейшы» (2017).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bauer P. Kim Basinger // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Kim Basinger // filmportal.de — 2005.
- ↑ Kim Basinger // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118938371 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Former Students (анг.) — William Esper Studio.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ↑ Наўцёкі на Кінакіпе
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кім Бэйсынгер (анг.) на сайце IMDb