Кэтрын Зэта-Джонз
Кэтрын Зэта-Джонз | |
Catherine Zeta-Jones | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 25 верасьня 1969 (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Сўонсі, Валія, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Альма-матэр | Dumbarton House School[d] і Arts Educational School[d] |
Занятак | акторка |
Гады дзейнасьці | 1990 — цяпер |
Дзеці | Carys Zeta[d] |
Узнагароды | прэмія Акадэміі за найлепшую жаночую ролю другога пляну (2002) Прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшы акторскі склад у гульнявым кіно (2001) Прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшы акторскі склад у гульнявым кіно (2003) Прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую жаночую ролю другога пляну (2003) Broadcast Film Critics Association Award for Best Supporting Actress[d] (2002) Phoenix Film Critics Society Award for Best Supporting Actress[d] (2002) Drama Desk Award for Outstanding Actress in a Musical[d] (2010) Прэмія Эўрапейскай кінаакадэміі — прыз глядацкіх сымпатыяў найлепшай акторцы (1999) |
IMDb | ID nm0001876 |
Кэтрын Зэта-Джонз (па-ангельску: Catherine Zeta-Jones; нарадзілася 25 верасьня 1969 году) — валійская кінаакторка.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзілася ў Сўонсі (Заходні Ґляморґан, Валія) як Кэтрын Джонз у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнае фабрыкі і ірляндкі. Валодае ангельскай, валійскай, гішпанскай і францускай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасьля якой застаўся шнар.
Акторская кар’ера Кэтрын Зэта-Джонз пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна сьпявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 годзе дэбютавала ў лёнданскім мюзыкле «Сорак другая вуліца» ў ролі Пэґі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысэр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шагерэзады ў фільме «1001 ноч». Гэта быў ейны дэбют у кіно.
Экзатычная прыгажосьць Зэты-Джонз, талент сьпявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна зьнялася ў тэлевізыйным сэрыяле «Мілыя бутоны траўня», які вывеў яе на новы ўзровень. Пасьля галоўных роляў у фільмах «Маска Зора» (1998) з Антоніё Бандэрасам і «Пастка» (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зэта-Джонз набыла сусьветную вядомасьць.
У 2003 годзе яна атрымала прыз Амэрыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога пляну ў фільме «Чыкаґа».
Кэтрын Зэта-Джонз — сусьветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касмэтыкі Elizabeth Arden.
Замужам за акторам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.
Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Леґенда Зора (2005)
- Дванаццаць сяброў Оўшана (2004)
- Тэрмінал (2004)
- Недапушчальная жорсткасьць (2003)
- Сындбад: леґенда сямі мораў (2003; голас)
- Чыкаґа (2002)
- Трафік (2000)
- Маска Зора (1998)
- і мн. інш.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кэтрын Зэта-Джонз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Старонка Кэтрын Зэта-Джонз(анг.) на TCM