Рак малочнай залозы
| Рак малочнай залозы | |
Уцягнутая смочка, прыпухласьць і рабізна скуры пры раку грудзі (2005 г.) | |
| Сынонімы | рак грудзі |
|---|---|
| Спэцыяльнасьць | анкалёгія |
| Сымптомы | крывацёк са смочкі і ўшчыльненьне ў грудзях[1] |
| Ускладненьні | мэтастазы ў лімфавузлах |
| Прычыны | лішак эстрагену |
| Фактары рызыкі | раньні пачатак і нерэгулярнасьць плоцевага жыцьця, аборт і атлусьценьне |
| Мэтад дыягностыкі | мамаграфія, ультрагукавое дасьледаваньне і біяпсія |
| Прафіляктыка | роды і грудное выкормліваньне працягласьцю звыш года |
| Лячэньне | прамянёвая і хіміятэрапія |
| Лекі | супрацьгарманальныя[2] |
| Выжывальнасьць | 85% жыве звыш 5 гадоў |
| Частасьць | 2,1 млн жанчынаў (2015 г.) |
| Сьмяротнасьць | 533 600 (2015 г.) |
| Клясыфікацыі | |
| МКХ-10 | C50 |
| МКХ-10-КМ | C50 і C50-C50 |
| OMIM | 114480 |
| DiseasesDB | 1598 |
| MedlinePlus | 000913 |
| Рак малочнай залозы ў Вікісховішчы | |
Рак малочнай залозы — утварэньне ракавай пухліны ў тканках малочнай залозы.
Пры выяўленьні пухліны выконваюць рэнтгеналягічнае абсьледаваньне (мамаграфію). Для ўстанаўленьня дабра- або злаякаснасьці пухліны робяць ультрагукавое дасьледаваньне і праводзяць забор (біяпсію) яе кавалка іголкай для дасьледаваньня пад мікраскопам. Затым ажыцьцяўляюць хірургічнае выдаленьне пашкоджанага пухлінай органа. Прынамсі выдаляюць частку малочнай залозы з пухлінай і лімфавузламі падпахавай вобласьці з таго ж боку пры спадарожным правядзеньні прамянёвай тэрапіі ў вобласьці хірургічнага ўмяшаньня. Пры вялікім памеры пухліны выдаляюць малочную залозу, грудныя цягліцы і ссудзіны. Пры меншым памеры выдаляюць малочную залозу з тлушчавай абаломінай і лімфавузламі падпахавай вобласьці з таго ж боку[2].
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць]Прадухіленьню хваробы спрыяюць роды і грудное выкормліваньне працягласьцю звыш году, бо падчас цяжарнасьці і пасьля родаў, пакуль доўжыцца грудное выкормліваньне, зьніжаецца актыўнасьць плоцевага гармона эстрагена[2].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць]Узьнікненьню хваробы спрыяе раньні пачатак і нерэгулярнасьць плоцевага жыцьця, аборт (асабліва ва ўзросьце да 18 гадоў) і адсутнасьць груднога кармленьня. Адмоўнае ўзьдзеяньне аказваюць стрэс, ультрафіялетавае выпраменьваньне і траўма грудзі ў побыце, за стырном і пры занятках спортам[3]. Таксама нядужасьці спрыяюць мастыт і атлусьценьне. Вядучую ж ролю ў разьвіцьці хваробы адыгрывае лішак плоцевага гармону — эстрагену, да перанасычанасьці якім прыводзіць у прыватнасьці аборт[2]. Адпавядна шкодзіць працяглая адсутнасьць родаў (да 30 гадоў) у дзетародным узросьце і бязьдзетнасьць па дасягненьні мэнапаўзы (каля 50 гадоў)[1].
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Хвароба можа выяўляцца праз крывацёк са смочкі і ўшчыльненьне ў грудзях[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць]У 2012 годзе рак малочнай залозы быў найбольш распаўсюджаным відам раку сярод жанчынаў Беларусі. Пагатоў на рак малочнай залозы прыпала каля 18% сьмяротнасьці ад злаякасных новаўтварэньняў у жанчынаў[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Сьвятлана Барысенка. Скрынінг раку // Зьвязда : газэта. — 23 красавіка 2009. — № 76 (26434). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в г Сьвятлана Барысенка. Што там за вузельчык // Зьвязда : газэта. — 24 кастрычніка 2017. — № 204 (28568). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Сьвятлана Барысенка. Даўно правяралі малочную залозу // Краіна здароўя. — 10 жніўня 2013. — № 7 (308). — С. 5.
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |