Ізяслаў Уладзімеравіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мініятура Радзівілаўскага летапісу: Уладзімер хоча пакараць Рагнеду сьмерцю, але на абарону маці ўстае князевіч Ізяслаў

Ізяслаў Уладзімеравіч (2-я пал. 9791001, Полацак) — князь полацкі (988[1]1001), сын Рагнеды і Ўладзімера Сьвятаславіча, унук Рагвалода.

З імём Ізяслава зьвязваецца аднаўленьне мясцовай княскай дынастыі Рагвалодавічаў і палітычнай самастойнасьці Полацкага княства. Дасьледнікі мяркуюць, што пры ім адбылося прыняцьце хрысьціянства на Полаччыне: у Полацку ўтварылася адно зь першых япіскапстваў (991/992), адначасна ўводзілася пісьменства[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чацьверты паводле старшынства сын Уладзімера Сьвятаславіча. На думку некаторых дасьледнікаў, адзінае дзіця Рагнеды.

У 985/986 годзе пасьля замаху Рагнеды на жыцьцё Ўладзімера Ізяслаў на навучэньне маці сымбалічна, зь мечам у руках, выступіў ў яе абарону. Гэтае заступніцтва ўразіла Ўладзімера, ён зьвярнуўся па раду да сваіх баяраў, якія параілі вярнуць Ізяслава разам з маці ў Полацак. Згодна з крыніцамі Ўладзімер заснаваў для Ізяслава новы горад — Ізяслаўль (цяпер Заслаўе).

Полацкі князь Ізяслаў, відаць, вёў актыўную ўнутраную і вонкавую дзейнасьць, бо ў Ноўгарадзе у часе археалягічных раскопак 1954 году знайшлі ягоную пячатку. Ніканаўскі летапіс даў высокую ацэнку Ізяславу як чалавеку і хрысьціяніну, першым з рускіх князёў ахарактарызваў як кніжніка[1][2].

Памёр у 1001 годзе, пакінуўшы ад невядомай жонкі двух сыноў — Усяслава і Брачыслава.

Пячатка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пячатка Ізяслава (9861001): авэрс (леваруч), рэвэрс (праваруч)

Пячатка шмат ў чым унікальная. Найстаражытнейшы помнік пісьменства ва Ўсходняй Эўропе. Выканана на нетыповых для гэткіх помнікаў матэрыялах: звычайна пячаткі адціскаліся на круглых мэталічных бальванках і прывешваліся да грамат на шнурках, гэтая ж пячатка адціснутая на палосцы сьвінцу і была прывешаная да граматы на скураным дзягужку.

На авэрсе зьмяшчаецца мадыфікаваная выява «Трызуб» з надпісам «ΝΖAC**OΖO» (імаверна, «ΝΖACΛΑOZO»). Рэвэрс бяз выявы з надпісам «ГРΑΔ*****» (імаверна, «ГРΑΔΠΛΤСΚ»). Памеры ў шырыню 38 мілімэтраў, у даўжыню 24—30 мілімэтраў. Таўшчыня палоскі 11 мілімэтраў, у месцы адбітка 8 мілімэтраў.

Нашчадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Рагвалод
Князь полацкі
9861001
Наступнік
Усяслаў Ізяславіч

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]