Віцебск (хакейны клюб)
Віцебск | |
Заснаваны | 1959 |
---|---|
Адкуль | Віцебск, Беларусь |
Пляцоўка | Віцебскі палац спорту Зьмяшчальнасьць: 1790 |
Фарм-клюб | Мядзьведзі |
Дырэктар | Руслан Салодкін |
Чэмпіянат | Экстраліга |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
vitebsk.hockey.by |
«Віцебск» — беларускі хакейны клюб з аднайменнага гораду, які выступае ў беларускай Экстралізе. Двухразовы ўладальнік Кубка Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напрыканцы 1999 году быў пабудаваны Віцебскі палац спорту, але горад сваёй хакейнай каманды ня меў. Тым ня менш, арэнай скарыстаўся наваполацкі «Палімір», чый фарм-клюб «Хімік»-ШНСМ базаваўся ў Віцебску на сэзон 2000—2001 гадоў чэмпіянату Беларусі[1]. За тую каманду дэбютавалі ў прафэсійным хакеі такія будучыю зоркі, як то Андрэй Касьціцын і Аляксандар Жыдкіх[2]. Па сканчэньні сэзону 20 жніўня 2001 году на грунце гэтае каманды на загад Віцебскага аблвыканкаму быў створаны хакейны клюб «Віцебск». Першым дырэктарам клюбу быў прызначаны Пётар Дарашкевіч, а пасаду галоўнага трэнэр заняў Уладзімер Катаеў. У новай камандзе ўжо не было Касьціцына, які вярнуўся ў Наваполацак, але засталіся Жыдкіх, Дзяніс Тыднюк ды іншыя. Таксама да «Віцебску» далучыўся шэраг гульцоў наваполацкай дружыны.
Каманда займала месцы ў другой палове табліцы, а ў 2004 годзе пасьля пашырэньня колькасьці ўдзельнікаў плэй-оф упершыню прабілася ў вырашальны турнір. У чвэрцьфінале «Віцебск» двойчы саступіў менскаму «Кераміну» і скончыў свой шлях у тым сэзоне. У настыпныя два гады «паўночнікі» замыкалі турнірную табліцу. У студзені 2007 году галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны расеец Васіль Сьпірыдонаў[3], зь якім вынікі клюбу палепшыліся. Касьцяк каманды сфармаваўся яшчэ ў папярэднім сэзоне, але згуляцца паміж сабой яны здолелі толькі ў другім сваім сэзоне. Акрамя беларусаў Рамана Раманенка, Дзьмітра Мільчакова і Івана Вусенкі і расейца Аляксандра Вусенкі, галоўнымі зоркамі былі ўкраінцы Юры Наварэнка, Васіль Паланіцкі і Арцём Гнідэнка. «Віцебск» скончыў рэгулярны сэзон на чацьвертым месцы, а ў чвэрцьфінале вырагуляў жлобінскі «Мэталюрг». Аднак, на шляху віцяблянаў паўстаў «Керамін», які не пакінуў шанцаў камандзе. Пасьля сэзону адбылася трэнэрская ракіроўка, то бок галоўны трэнэр моладзевай зборнай Беларусі Андрэй Расолька ачоліў віцебскую каманду, а ягонае месца заняў Сьпірыдонаў[4]. Таксама клюб ня здолеў утрымаць шэраг сваіх лідэраў, але ў сэзоне 2009—2010 гадоў клюб зноў прасунуўся ў плэй-оф, саступіўшы ў чвэрцьфінале «Юнацтву». Фінансавыя цяжкасьці прымусілі клюб зноў стаць аўтсайдэрам айчыннага першынства[5]. Пад кіраўніцтвам Дзьмітра Дудзіка «Віцебск» пасьля доўгага перапынку ў 2015 годзе зноў прасунуўся ў плэй-оф Экстралігі. Гэтая падзея была азмрочаная сьмерцю генэральнага дырэктара клюбу Ўладзімера Базекі[6][7][8]. Пасьля сэзону клюб пакінулі ня толькі галоўны трэнэр Дудзік, але і шэраг лідэраў каманды, як то ўласны выхаванец Мікіта Ядроец[9]. «Віцебск» працягваў патанаць у запазычанасьцях, таму чакаць посьпехаў не выпадала.
У 2018 годзе была зробленая рэарганізацыя лігі, якая была падзеленая на Экстралігу А і Б. Праз дрэнныя вынікі «Віцебск» адразу быў пераведзены ў Экстралігу Б, дзе ў першы ж сэзон заняў апошні радок. Сытуацыя паўтарылася і ў сэзоне 2019—2020 гадоў. У траўні 2021 году дысцыплінарны камітэт Фэдэрацыі хакею Беларусі, базуючыся на зьвестках Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь, пастанавіў дыскваліфікаваць 5 хакеістаў «Віцебску» за дамоўныя матчы. Было ўстаноўлена, што ў сэзоне 2018—2019 і 2019—2020 гадоў Раман Стрэльнікаў, Віталь Сапега, Аляксандар Паліцынскі, Кірыл Сачыўка і Антон Мядзведзь неаднаразова забясьпечвалі паразу ўласнае каманды з карысьлівым намерам[10][11]. У 2021 годзе фармат беларускага першынства зноў зьмяніўся і «Віцебск» вярнуўся да Экстралігі. Ачоленая Раманам Юпатавым, клюб пачаў умацоўвацца дасьведчанымі гульцамі, гэтак да каманды вярнуўся Ядроец[12], а таксама далучыліся Аляксандар Ляўко[13], Вадзім Яроха[14], Валеры Кубракоў[15], Ягор Ягораў[16], Уладзіслаў Кавалевіч[17]. Каманда ўдала правяла рэгулярны сэзон, двойчы перагуляўшы грандаў — «Юнацтва», «Нёман», «Шахцёр», «Гомель». На думку журналіста Аляксея Рагалевіча віцебскі клюб таў адкрыцьцём сэзону[18]. Упершыню за доўгі час каманда прабілася ў плэй-оф, але там у чвэрцьфінале саступіла «Шахцёру». У чэрвені 2022 году да шыхтаў клюбу далучыўся Віктар Туркін[19], Максім Малюцін, Яўген Дадонаў і Антон Алісеенка[20], а ў жніўні 2022 году «Віцебск» здабыў свой першы трафэй у гісторыі, перагуляўшы ў фінале Кубка Беларусі «Гомель»[21]. У Экстралізе клюб зноў трапіў у плэй-оф, саступіўшы ў ім «Юнацтву». Улетку з каманды сышоў Алісеенка, а ў жніўні другі раз запар «Віцебску» скарыўся Кубак Беларусі[22].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 14 верасьня 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
31 | Канстанцін Кузмавул | 18.08.1999 | 80 | Ільля Салаўёў | 28.09.2004 | ||
— | Раман Бабарыка | 14.10.1993 | |||||
Абаронцы | |||||||
4 | Ягор Мажуга | 16.04.1995 | 5 | Данііл Місюль | 02.07.2002 | ||
7 | Віталь Кафееў | 20.01.1996 | 43 | Вадзім Сушко | 27.04.1986 | ||
68 | Міхаіл Лістападаў | 17.06.2003 | 93 | Вадзім Шчочын | 31.03.2000 | ||
Нападнікі | |||||||
8 | Мікіта Смоляк | 21.04.2003 | 9 | Аляксандар Ганчароў | 17.07.2000 | ||
10 | Аляксандар Ціміроў | 10.03.1994 | 12 | Аляксандар Ляўко | 22.04.1992 | ||
14 | Максім Міхайлаў | 04.11.2005 | 17 | Вячаслаў Іпатаў | 11.09.1995 | ||
19 | Мікіта Ядроец | 01.10.1992 | 22 | Вадзім Шчагалькоў | 19.04.1994 | ||
33 | Ягор Сьцяпанаў | 13.04.1990 | 81 | Максім Лемяшэўскі | 13.05.2002 | ||
86 | Яўген Саламонаў | 09.05.1990 | 88 | Ільля Камбовіч | 03.03.1989 | ||
91 | Аляксей Невідзіцын | 06.02.1998 | — | Яўген Астанкаў | 07.02.1997 | ||
— | Мікіта Бяспалаў | 02.07.2003 | — | Арсэн Хісамутдзінаў | 26.02.1998 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 500 матчей нападающего Игоря Ковалени в составе команды ХК «Химик». Интервью. Новополоцк Сегодня.
- ^ В этот день в 2000 году Александр Жидких и Андрей Костицын отметились первыми голами в профессиональном хоккее. Беларускі хакей.
- ^ Віцебскіх хакеістаў зноў будзе трэніраваць расіянін. Народныя навіны Віцебска.
- ^ Бывший наставник белорусской «молодежки» возглавит ХК “Витебск”. Народныя навіны Віцебска.
- ^ Иван Усенко: Больно смотреть на то, что сейчас происходит в «Витебске». Беларускі хакей.
- ^ Памёр генеральны дырэктар ХК “Віцебск” Уладзімір Базека. Эўрарадыё.
- ^ Дмитрий Дудик: «Гомель» заслуживает чемпионства, поэтому хотели попасть на «Шахтер». Беларускі хакей.
- ^ Леонид Лекаревич: ХК «Витебск» - островок жизни нашего чемпионата. Беларускі хакей.
- ^ ЧБ: Лучший хоккеист «Витебска» официально покинул команду. Беларускі хакей.
- ^ Пять белорусских хоккеистов дисквалифицированы за участие в договорных матчах (рас.) Чемпионат Праверана 2021-05-21 г.
- ^ Пять хоккеистов «Витебска» наказаны за «договорняки». Беларускі хакей.
- ^ Белорусский форвард сменил ВХЛ на ХК «Витебск». Беларускі хакей.
- ^ Форвард «Шахтера» перешёл в «Витебск», также клуб подписал ещё трёх игроков. Беларускі хакей.
- ^ Защитник «Химика» перешёл в «Витебск». Беларускі хакей.
- ^ Один из лучших форвардов «Бреста» перешёл в «Витебск». Беларускі хакей.
- ^ Один из лидеров «Могилева» перешёл в «Витебск». Беларускі хакей.
- ^ 30-летний форвард сменил «Химик» на «Витебск». Беларускі хакей.
- ^ Алексей Рогалевич назвал «Витебск» открытием сезона в экстралиге. Беларускі хакей.
- ^ Обладатель Континентального Кубка перешел в «Витебск». Беларускі хакей.
- ^ «Витебск» объявил о подписании четырех хоккеистов. Беларускі хакей.
- ^ ХК «Витебск» выиграл первый трофей в истории клуба. Беларускі хакей.
- ^ «Витебск» — обладатель Кубка Салея-2023!. Беларусі хакей.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|