Абаронца (хакей)
Выгляд
Абаро́нца ў хакеі — гулец, асноўнай задачай якога на пляцоўцы ёсьць перашкодзіць камандзе суперніка забіць гол. Звычайна ў зьвяне выходзяць два абаронцы. Абаронцы — унівэрсальныя гульцы, хоць першачарговымі для іх зьяўляюцца абарончыя функцыі. Абавязковая якасьць абаронцаў — уменьне весьці асабістыя адзінаборствы. Як правіла, сучасныя абаронцы высакарослыя, дужыя спартоўцы, якія валодаюць значным хуткасна-сілавым патэнцыялам.
Пры пераходзе ў сярэднюю зону асноўная задача абароны — прыціснуць гульця, які валодае шайбай, да борту, і ня даць правесьці нападнікам распасоўку. У чужой зоне абаронцы займаюць пазыцыі ля сіняй лініі, іхняя асноўная задача — ня даць шайбе выйсьці з гэтай зоны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Хоккей. Большая энциклопедия. — В 2 т.. — М.: Терра-Спорт, Олимпия Пресс, 2006.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абаронца (хакей) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў