Перайсьці да зьместу

Лякаматыў Ворша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лякаматыў
Заснаваны 2018
Адкуль Ворша, Беларусь
Пляцоўка Лядовы палац спорту
Зьмяшчальнасьць: 3500
Фарм-клюб Собаль
Дырэктар Дзяніс Максак
lokomotiv.hockey.by

«Лякаматы́ў» — беларускі хакейны клюб з Воршы, які выступае ў беларускай Экстралізе.

Хакейны клюб «Лякаматыў» паўстаў 2 траўня 2018 году. Фармаваньне каманда адбывалася на грунце менскага «Юніёру»[1]. Першым трэнэрам дружыны стаў Андрэй Расолька[2]. У тыя часы Экстраліга была падзеленая на два дывізіёны і «Лякаматыў» поруч зь іншымі паўсталымі камандамі быў накіраваны ў Экстралігу Б. Аршанцы таксама здолелі прыцягнуць нападніка Івана Каташэнка з «Магілёва»[3], які стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў дэбютным сэзоне. У кастрычніку Расолька сышоў з клюбу[4], вярнуўшыся ў «Юніёр», а новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Ігар Жылінскі. «Лякаматыў» і «Магілёў» былі лідэрамі турніру Экстралігі Б, далёка аддарваўшыся ад іншых канкурэнтаў. Аршанцы ў выніку фінішавалі першымі[5]. У пераходным турніры «Лякаматыў» заняў трэці радок, не атрымаўшы падвышэньня ў Экстралігу А. Тым ня менш, празь пераход моладзевай зборнай Беларусі з найвышэйшага дывізіёну ў другі, і «Лякаматыў» разглядаўся на прасоўваньне ў дывізіён вышэй. Аднак, аршанцам бракавала фарм-клюбу, таму кіраўнікі фэдэрацыі абралі «Магілёў» на падвышэньне[6]. Пасьля сэзону Каташэнка вярнуўся ў «Магілёў»[7]. Туды ж накіраваўся Аляксандар Кудраўцаў[8].

У міжсэзоньне аршанцы добра ўзмацніліся, прыцягнуўшы да сваіх шэрагаў Андрэя Шыкуця[9], Яўгена Гараніна[10], Алега Гарошка[11], Артура Абмётка[12], Андрэя Філічкіна[13] і Івана Вусенка[14]. У выніку «Лякаматыў» без асаблівага супраціву здабыў перамогу ў Экстралізе Б, а таксама праз суцяшальны турнір прабіўся ў плэй-оф, дзе ў чвэрцьфінале саступілі «Юнацтву». Пры гэтым, «Лякаматыў» двойчы здабываў перамогу ў матчах супраць сталічнага клюбу. Сэзон 2020—2021 гадоў «Лякаматыў» спаборнічаў у Экстралізе А. Каманда фінішавала на 7 месцы, прагуляўшы ў турніры плэй-ін «Берасьцю». Найлепшым бамбардзірам стаў Ягор Гайнетдынаў, які перад пачаткам сэзону перайшоў зь «Юнацтва»[15]. Аршанцы страцілі Гарошка і Гайнетдынава, але ўмацаваліся Андрэем Перагудам і Яўгенам Кунцэвічам[16]. У 2021 годзе Экстраліга вярнулася да звыклага фармату, і «Лякаматыў» у новым сэзоне скончыў рэгулярны сэзон на 9 месцы. У матчах плэй-ін «чыгуначнікі» саступілі наваполацкаму «Хіміку». У сэзоне 2022—2023 гадоў аршанцы фінішавалі сёмымі, і зноў каманда вылецела ў плэй-ін. Заўзятары клюбу абралі Тараса Елісеева найлепшым хакеістам сэзону[17].

Паводле стану на 14 верасьня 2024 году

Брамнікі
31 Сьцяг Беларусі Расьціслаў Зіновенка 02.02.2001 35 Сьцяг Расеі Арцём Шпілеў 14.06.1997
Абаронцы
4 Сьцяг Беларусі Данііл Рогач 05.08.2003 7 Сьцяг Беларусі Ільля Пятроў 10.10.1994
24 Сьцяг Расеі Антон Савельеў 04.02.1993 37 Сьцяг Расеі Яўген Калінін 13.04.1994
55 Сьцяг Беларусі Дзьмітры Бураўцаў 21.04.1998 71 Сьцяг Беларусі Максім Талапіла 07.05.2003
73 Сьцяг Беларусі Вадзім Яроха 03.08.1991
Нападнікі
8 Сьцяг Беларусі Уладзіслаў Буйко 24.10.2003 9 Сьцяг Беларусі Яўген Наздрачоў 13.01.2004
10 Сьцяг Расеі Максім Мельнікаў 15.04.1999 11 Сьцяг Беларусі Яўген Дадонаў 07.08.1992
16 Сьцяг Беларусі Ціхан Барозна 25.11.2002 17 Сьцяг Беларусі Антон Елісеенка 21.07.1991
21 Сьцяг Расеі Максім Субоцін 03.04.1994 23 Сьцяг Беларусі Георгі Крышталь 23.08.2001
27 Сьцяг Расеі Артур Гільманаў 18.09.1996 29 Сьцяг Беларусі Глеб Быліна 30.04.1992
32 Сьцяг Расеі Рыгор Мішчанка 05.01.1992 77 Сьцяг Беларусі Іван Лапін 20.06.2004
96 Сьцяг Беларусі Кірыл Ігнатаў 26.08.2000 97 Сьцяг Беларусі Яўген Кунцэвіч 11.04.1994
Сьцяг Расеі Мікіта Градабітаў 04.06.2003 Сьцяг Беларусі Міхаіл Сапегін 20.11.2002
  1. ^ Локомотив Орша. Pribalt.info.
  2. ^ Хоккейный клуб «Локомотив-Орша» начал тренировки. Аршанская газета.
  3. ^ ЧБ: Один из лучших бомбардиров «Могилева» продолжит карьеру в Орше. Беларускі хакей.
  4. ^ Экстралига Б: «Локомотив» расстался с главным тренером. Беларускі хакей.
  5. ^ «БХ»: Владимир Бережков вручил «Локомотиву» приз за победу в Экстралиге «Б». Беларускі хакей.
  6. ^ Глава ФХРБ объяснил, почему «Могилев» сыграет в Экстралиге «А». Беларускі хакей.
  7. ^ Экстралига А: Лучший бомбардир «Локомотива» продолжит карьеру в «Могилеве». Беларускі хакей.
  8. ^ Экстралига А: Защитник оршанского «Локомотива» вернулся в «Могилев». Беларускі хакей.
  9. ^ Защитник «Металлурга» перешел в оршанский «Локомотив». Беларускі хакей.
  10. ^ Защитник «Гомеля» перешел в оршанский «Локомотив». Беларускі хакей.
  11. ^ Экс-защитник сборной Беларуси перешёл в оршанский «Локомотив». Беларускі хакей.
  12. ^ Результативный нападающий перешел в «Локомотив» из Орши. Беларускі хакей.
  13. ^ Экс-защитник минского «Динамо» перешёл в «Локомотив» из Орши. Беларускі хакей.
  14. ^ Бывший форвард минского «Динамо» перешел в «Локомотив» из Орши. Беларускі хакей.
  15. ^ «Локомотив» подтвердил переход двукратного чемпиона Беларуси. Беларускі хакей.
  16. ^ «Локомотив» подтвердил подписания четырёх хоккеистов в стан «железнодорожников». Беларускі хакей.
  17. ^ Болельщики «Локомотива» выбрали лучшего игрока сезона-2022/2023. Беларускі хакей.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]