Перайсьці да зьместу

Чарнігаўская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чарнігаўская вобласьць
Чернігівська область
Герб

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Украіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Чарнігаў
Улучае 22 раёны
Найбольшы горад Чарнігаў
Іншыя буйныя гарады Нежын, Прылукі
Дата ўтварэньня 15 кастрычніка 1932 року
Губэрнатар Валеры Куліч
Афіцыйныя мовы украінская
Насельніцтва (2007)
1,152 млн (2,49%, 19-е месца)
Шчыльнасьць 36,15 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 93,5%
расейцы — 5,0%
беларусы — 0,6%.
Плошча 31 865 км² (5,28%)
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 223 м
Месцазнаходжаньне
Чарнігаўская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +2
Код ISO 3166-2 UA-74
Тэлефонны код +38 046
Паштовыя індэксы 14xxx, 15xxx, 16xxx, 17xxx
Інтэрнэт-дамэн chernigov.ua; cn.ua
Код аўтам. нумароў СВ
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Чарні́гаўская во́бласьць (па-ўкраінску: Чернігівська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 31 865 км². Насельніцтва — 1,152 млн чалавек (2007). Адміністрацыйны цэнтар — места Чарнігаў.

Геаграфічныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месцазнаходжаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаная на поўначы Ўкраіны. На тэрыторыі вобласьці, каля вёскі Пятроўкі, знаходзіцца крайні паўночны пункт Украіны. На ўсходзе мяжуе з Сумской вобласьцю, на поўдні — з Палтаўскай вобласьцю, на захадзе — з Кіеўскай вобласьцю. На поўначы мяжуе зь Беларусяй.

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэднія тэмпэратуры ліпеня +18,4° — +19,9° С, студзеня — −6° — −8° С;. Сярэнярочная колькасьць ападкаў складае 500—600 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 150—160 дзён у рок.

Амаль уся тэрыторыя вобласьці ўваходзіць у склад Прыдняпроўскай нізіны, толькі невялікая частка на паўночным усходзе — у склад Сярэдняга ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой палога-хвалістую раўніну, якая мае агульны ўхіл з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад.

Карысныя выкапні Чарнігаўшчыны — нафта, торф, фасфарыты, крэйда, вапна, каалін.

Па тэрыторыі вобласьці цячэ 1200 рэчак агульнай даўжынёй каля 8,5 тыс. км. Найбольшыя рэкі — Дняпро, Дзясна з прытокамі Сейм, Асьцёр, Сноў, Убедзь, на поўдні — Удай.

Засяленьне тэрыторыі Чарнігаўшчыны пачалося яшчэ ў эпоху палеаліту — каля 100 тыс. рокаў таму. У IX ст. Чарнігаўска-Северская зямля ўвайшла ў склад г. зв. Кіеўскай Русі ў якасьці асобнага Чарнігаўскага княства. Пасьля заваяваньня яго манголамі ў ХІІІ ст., за ўладаньне гэтай зямлёй вяліся працяглыя войны паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Масковіяй, а з ХVІ ст. — Рэччу Паспалітай Абодвух Народаў і Масковіяй. З 1649 па 1764 рокі Чарнігаўшчына ў складзе некалькіх палкоў уваходзіла ў казацкую дзяржаву, Гетманшчыну. Пасьля ліквідацыі Гетманшчыны Расейскай імпэрыяй у 1796 року была створаная Маларасейская губэрня з цэнтрам у месьце Чарнігаў. Чарнігаўская вобласьць была ўтвораная 15 кастрычніка 1932 року ў межах УССР.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вобласьць налічвае 22 адміністрацыйна-тэрытарыяльныя раёны, 15 местаў, зь якіх 3 — абласнога значэньня, 30 мястэчак, 60 пасёлкаў, 1429 вёсак.