Рэпкі (Украіна)
Выгляд
| Рэпкі укр. Ріпки | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Украіна |
|---|---|
| Вобласьць | Чарнігаўская |
| Раён | Рэпкінскі |
| Першыя згадкі | 1607 |
| Дата заснаваньня | 1607 |
| Геаграфія | |
| Плошча | 7,33 км² |
| Вышыня НУМ | 139 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°47′58″ пн. ш. 31°05′58″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 7174 чал. (2018)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +380 4641 |
| Паштовы індэкс | 15000 |
| КОАТУУ | 7424455100 |
| Рэпкі на мапе Ўкраіны Рэпкі | |
Рэпкі (па-ўкраінску: Ріпки) — мястэчка ў Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Рэпкінскага раёну. Насельніцтва на 2025 год — 5000 чал.
Знаходзяцца за 39 км ад Чарнігава, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Галубічы на лініі Гомель — Чарнігаў.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва «Рэпкі» паходзіць ад ручая, што працякаў празь сяло.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1607: першыя згадкі, валоданьне Глябовічаў.
- 1651: каля Рэпак вялікалітоўскія войскі пад кіраўніцтва Януша Радзівіла разьбілі казацкія атрады Нябабы.
- ХVІII стагодзьдзе: сяло Ройскай сотні Чарнігаўскага палку.
- пачатак ХІХ стагодзьдзе: мястэчка, цэнтар воласьці Гараднянскага павету Чарнігаўскай губэрні.
- 1840: у Рэпках збудавалі мураваную царкву Сьвв. Апп. Пятра і Паўла (не захавалася).
- канец ХІХ стагодзьдзе: у мястэчку было 150 будынкаў, дзейнічалі царква і юдаісцкі малітоўны дом.[2]
- 1923: цэнтар раёну.
- 30 жніўня 1941 — 26 верасьня 1943: знаходзіліся пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2018 |
|---|---|---|---|---|---|
| 5297 | 5277 | 6319 | 7440 | 8006 | 7174 |
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| украінская мова | расейская | беларуская |
|---|---|---|
| 94,92% | 4,66% | 0,34% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цагельня «В’ютбуд», прадпрыемства па вытворчасьці паліграфічных фарбаў «Планэта інкс».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF) (укр.)
- ↑ Rzepki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 148
- ↑ Cities & towns of Ukraine (анг.) (укр.)
- ↑ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Rzepki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 148
- Репки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Рэпкі (Украіна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў