Старадубскі павет
Старадубскі павет лац. Staradubski paviet | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Старадуб |
Старосты | Старосты старадубскія |
Час існаваньня | 1618—1667 |
Месцазнаходжаньне Старадубскага павету | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Стараду́бскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Старадуб.
Месты: Дрокаў, Мглін, Пагар, Папова Гара, Почап, Сураж, Трубецк.
Старадубшчына лічылася Літвой і захоўвала беларускі этнічны характар яшчэ ў XIX ст., калі яе жыхароў называлі ліцьвінамі, а беларускую мову, якой яны размаўлялі — літоўскай[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618 год)[2]. У 1625 годзе ўтварыліся Смаленскі і Старадубскі павет, у склад апошняга ўвайшлі Старадубскі[3], Папоўгорскі[4], Почапскі і Трубчэўскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы).
У 1626 годзе прайшоў першы павятовы шляхецкі соймік. У 1646 годзе з Кіеўскага ваяводзтва ў склад павету перадалі Лоеўска-Любецкае староства.
У 1648 годзе тэрыторыю павету акупавалі казакі Б. Хмяльніцкага, мясцовая шляхта ўцякла на захад і атрымала назву «эгзулянты». Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) Севершчына апынулася пад уладай Маскоўскай дзяржавы.
Старадубская шляхта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1670 годзе дзеля надзяленьня зямлёй старадубскай шляхты вылучылі Госкае староства (з цэнтрам у Гожы) і Клейвы ў Гарадзенскім павеце, Пашырвінцкае староства ў Ковенскім павеце, Уцянскае староства ў Вількамірскім павеце. Ад 1777 году старадубская шляхта зьбіралася на соймікі ў Жыжморах у Троцкім павеце.
Ураднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал. Павятовы мундзір складаўся з «сапфіровага» кунтуша, залатых жупана і адваротаў.
На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян старадубскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ян Бізьпінк. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала старадубскую кашталянію. У выніку, кашталян старадубскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі Старадубшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.
-
Пакроўская царква ў Гудаўцы
-
Траецкая царква ў Дарэевічах (званіца з XIX ст.)
-
Пакроўская царква ў Кусьцічах Брановых
-
Міхайлаўская царква ў Малым Крупцы
-
Мікольская царква ў Новым Ропску
-
Царква Сьвятых Барыса і Глеба ў Новым Ропску
-
Траецкая царква ў Паповай Гары
-
Царква Раства Багародзіцы ў Семках
-
Пакроўская царква ў Старадубе
-
Прадцечанская царква ў Старадубе
-
Царква Раства Багародзіцы ў Старым Ропску
-
Царква Сьвятой Ганны ў Чубкавічах
Мураваная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XVII ст. у мураваную архітэктуру Старадубшчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — клясыцызму.
-
Царква Яна Прадцечы ў Гудаўцы
-
Забрамскі манастыр
-
Спаскі Човенскі манастыр у Кветуні
-
Духаўская царква ў Каташыне
-
Царква Раства Багародзіцы ў Панураўцы
-
Богаяўленская царква ў Старадубе (праект маскоўскай перабудовы)
-
Царква Раства Хрыстова ў Старадубе
-
Царква Сьвятога Спаса ў Старадубе
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Максимович М. А. История древней русской словесности. Кн. 1. — Киев, 1839. С. 97.
- ^ Пазднякоў В. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 598.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 628.
- ^ Думин С. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // Вестник геральдиста. № 1 (4), 1991.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
|