Жыжмары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Жыжморы»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Жыжмары
лет. Žiežmariai
Касьцёл Сьвятога Якуба Апостала
Касьцёл Сьвятога Якуба Апостала
Ziezmariai COA.gif Flag of Žiežmariai.gif
Герб Жыжмараў Сьцяг Жыжмараў
Першыя згадкі: 1495
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Кашадарскі
Плошча: 3,82 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 3730 чал.
шчыльнасьць: 976,44 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 346
Паштовы індэкс: LT-4240
Геаграфічныя каардынаты: 54°48′ пн. ш. 24°26′ у. д. / 54.8° пн. ш. 24.433° у. д. / 54.8; 24.433Каардынаты: 54°48′ пн. ш. 24°26′ у. д. / 54.8° пн. ш. 24.433° у. д. / 54.8; 24.433
Жыжмары на мапе Летувы
Жыжмары
Жыжмары
Жыжмары
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Жыжмары, Жыжморы[1][2] (па-летувіску: Žiežmariai) — места ў Кашадарскім раёне Ковенскага павету Летувы, на рацэ Стрэве. Адміністрацыйны цэнтар Жыжмарскага мескага і сельскага старостваў. Насельніцтва на 2010 год — 3730 чал.

Знаходзяцца за 6 км на поўдзень ад Кашадараў, каля аўтамабільнай дарогі Вільня — Клайпеда. Згодна з сучаснай афіцыйнай летувіскай клясыфікацыяй места належыць да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўспамін пра Жыжмары датуецца 1495 годам, калі вялікі князь Аляксандар перадаў паселішча сваёй жонцы Алене Іванаўне[3]. У пачатку XVI стагодзьдзя тут збудавалі драўляны касьцёл Сьв. Якуба Апостала, пры якім дзейнічала школа.

Мескі герб з каралеўскага прывілею (1792)

Пад 1522 годам згадваюцца як места. З 1534 году — у валоданьні зьбеглага з Маскоўскай дзяржавы князя С. Ф. Бельскага, з 1549 году — вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. У XVI—XVIII стагодзьдзях цэнтар Жыжмарскага нягродавага староства, якое звычайна знаходзілася ў трыманьні магнатаў.

У вайну Расеі з Рэччу Паспалітай маскоўскія захопнікі зруйнавалі Жыжмары разам з касьцёлам[3]. Чарговыя спусташэньні мястэчка спазнала ў Паўночную вайну.

У 1777—1793 гадох у Жыжмарах знаходзілася намінальная сталіца захопленага Масквой Старадубскага павету, тут праводзіліся соймікі старадубскай шляхты.

14 лютага 1792 году атрымалі Магдэбурскае права і герб з выявай Сьв. Станіслава Біскупа. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі[4].

З 1918 году — у складзе Летувы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1880 год — 3500 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 1767 чал.; 1979 год — 2622 чал.; 1989 год — 3523 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 3884 чал.; 2010 год — 3730 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Жыжмарах працуюць школа, дзіцячы садок, пошта і бібліятэка.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьв. Якуба Апостала (1924)
  • Помнік волі
  • Сынагога

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пуслоўскія // «Гістарычная брама» №2(6), 1998.
  2. ^ Алег Ліцкевіч. Распараджэнні Жыгімонта Аўгуста адносна ўласных гаспадарскіх (вялікакняскіх) маёнткаў пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 году // «Metriciana». Том ІІІ. — Мн., 2004. ISBN 985-6374-03-0.
  3. ^ а б Жыжмары // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 219.
  4. ^ Жыжмары // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 220.
  5. ^ Żyżmory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 927.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Жыжмарысховішча мультымэдыйных матэрыялаў