Вітаўт: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д стыль, артаграфія
д робат зьмяніў: la:Alexander Vitoldus
Радок 78: Радок 78:
[[it:Vytautas il Grande]]
[[it:Vytautas il Grande]]
[[ja:ヴィータウタス]]
[[ja:ヴィータウタス]]
[[la:Witold Wielki]]
[[la:Alexander Vitoldus]]
[[lt:Vytautas]]
[[lt:Vytautas]]
[[pl:Witold Kiejstutowicz]]
[[pl:Witold Kiejstutowicz]]

Вэрсія ад 05:01, 16 сьнежня 2008

Вітаўт Вялікі - выява XVI ст.

Вітаўт (у хрышчэньні Аляксандар, 1350 - 27 кастрычніка 1430) - князь Вялікага княства Літоўскага ў 1392-1430 г. Сын князя Кейстута. Напачатку быў князем гарадзенскім, потым князем троцкім.

Біяграфія

Калі польскія фэўдалы, выкарыстоўваючы Крэўскую унію 1385 і каранацыю вялікага князя Ягайлы на польскі трон, наважыліся падпарадкаваць сабе летувіскія, беларускія і ўкраінскія землі, Вітаўт узначаліў супраць іх барацьбу патрыятычных сіл Беларуска-Літоўскай дзяржавы. З дапамогай рыцараў Лівонскага ордэну ён скінуў намесьніка Ягайлы на літоўскі трон - свайго стрыечнага брата Скіргайлу і стаў правіць дзяржавай незалежна ад польскага караля. У выніку ўзброенай барацьбы, а потым кампраміснага пагадненьня 1392 году зь Ягайлам літоўскія фэўдалы адстаялі сваю самастойнасьць, а Вітаўт пажыцьцёва прызначаны гаспадаром (вялікім князем) Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

Унутраная палітыка

Вітаўт праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацаваньня велікакняжацкай улады. Да дзяржаўнага кіраваньня (удзел у соймах і радзе) ён далучаў ваенна-служылае саслоўе, за службу раздаваў шляхце землі.

Вонкавая палітыка

За Вітаўтам Вялікае княства Літоўскае актыўна падтрымлівала сэпаратысцкія тэндэнцыі расейскіх княстваў (Цвярскога, Разанскага), што выступалі супраць аб’яднаўчай і цэнтралізаванай палітыкі Масквы.

Вітаўт умешваўся ў справы нямецкага ордэна і неаднаразовымі перамогамі ледзь не ліквідаваў яго. Для дасягненьня палітычных мэтаў і замацаваньня хаўруса з Тэўтонскім ордэнам двойчы (у 1384 і 1389) аддаваў яму Жмудзь.

Вёў пастаянную барацьбу супраць татараў, ачысьціў ад іх усю тэрыторыю паміж Дняпром і Азоўскім морам і адтуль некалькі тысяч татараў перасяліў у Літву. У 1399 пацярпеў паразу ад тамэрланаўскага палкаводца Эдыґея на р. Ворскле, у выніку праваліліся яго пляны панаваньня над усімі землямі Русі і Залатой Арды. Нягледзячы на гэта, Вітаўт захаваў кантроль Беларуска-Літоўскай дзяржавы над Паўночным Прычарнамор’ем. Але паразу на Ворскле выкарыстала Польшча, прымусіўшы Вітаўта падпісаць новую унію.

Рэлігійныя справы

Падпісаўшы пад націскам польскага кліру ў 1401 г. Віленска-Радамскую, а ў 1413 г. Гарадзельскую уніі, Вітаўт фактычна даў каталікам перавагі ў дзяржаўным жыцьці краіны, што стала адной з прычын працяглай нацыянальна-рэлігійнай барацьбы ў Беларуска-Літоўскай дзяржаве і значна аслабляла яе. Каб дагадзіць праваслаўнай большасьці насельніцтва Літоўскай Русі, ён заснаваў у Вялікім княстве Літоўскім пасаду мітрапаліта, незалежнага ад Маскоўскай дзяржавы. Першым мітрапалітам праваслаўнай царквы Княства на Новагародскім саборы быў выбраны былы кіеўскі мітрапаліт Рыгор Цамблак.

Вайсковыя здабыткі

Вітаўт значна пашырыў тэрытарыяльныя межы дзяржавы. У 1395 г. ён уключыў у склад сваей дзяржавы г. Смаленск, у выніку вайны зь Вялікім Маскоўскім княствам у 1408 г. вызначыў мяжу па рэках Угра і Ака.

Вітаўт у Грунвальдзкай бітве (з карціны Я. Матэйкі)

У час Ґрунвальдскай бітвы 1410 г. Вітаўт узначальваў літоўска-беларускія войскі (Полацкая, Віцебская, Гарадзенская, Пінская, Ваўкавыская, Лідзкая, Новагародзкая, Смаленская, Слонімская, Старадубская, Кіеўская, Амсьціслаўская і інш. харугвы), якія былі асноўнай сілай у разгроме крыжакоў. Пасьля гэтай перамогі паводле Мельнскай дамовы 1422 г. Вялікаму княству Літоўскаму вернутая Жмудзь.

Вынікі ўладараньня

За Вітаўтам Беларуска-Літоўская дзяржава дасягнула найбольшай магутнасьці і памераў: ад Пскоўскай мяжы да Чорнага мора і ад Акі і Курска да Галіцыі. З мэтай узмацніць міжнародны прэстыж дзяржавы і сваё становішча ён двойчы (у 1429 і 1430 гг.) рабіў захады і ўчыняў зьезды наймагутнейшых валадароў Эўропы, каб прыняць каралеўскі тытул і карону. Але гэтаму перашкаджалі маґнаты Польшчы, якія не адмовіліся ад намеру аб’яднаць Польшчу зь Літвою.

Падчас княжаньня Вітаўта беларускім гарадам Берасьцю (1390) і інш. было прадастаўлена самакіраваньне паводле маґдэбургскага права.

У 1420-я гады Віцебск, Полацак і Вільню наведаў Гіеранім Праскі - паплечнік Яна Гуса. У 1422 г. на дапамогу нацыянальна-вызваленчаму руху гусітаў у Чэхію прыбыў намеснік Вітаўта, унук Альгерда, Жыґімонт Карыбутавіч з 5-тысячным беларускім войскам. На чале сваіх гусіцкіх паплечнікаў у 1424 ён заняў Прагу, дзе абвесьціў сябе каралём і пэўны час імкнуўся ўмацаваць сваю ўладу. Але з-за ўскладненай сітуацыі ў Вялікім княстве Літоўскім вярнуўся на бацькаўшчыну.

Пасьля сьмерці Вітаўта вялікім князем быў прызначаны Свідрыгайла. У хуткім часе яго скінуў і заняў велікакняжацкі трон брат Вітаўта Жыгімонт Кейстутавіч.

Народная памяць

Памяць пра вялікага князя Вітаўта стала замацавалася ў беларускай тапаніміі XVI-XVIII стст. Дасьледчыкі адзначаюць, што ў дакумэнтах гэтага пэрыяду фігуруе дастаткова шмат назваў геаграфічных ды іншых аб'ектаў, зьнітаваных зь імем Вітаўта. Прывядзем для прыкладу некаторыя зь іх:

Вонкавыя спасылкі

Вітаўтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Гэты тэкст напісаны пры дапамозе матэрыялаў старонкі Гісторыя Беларусі. Асобы.

Шаблён:Пасьлядоўнасьць асоб