Зыгмунд Фройд: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
Радок 86: Радок 86:
{{Link FA|he}}
{{Link FA|he}}
{{Link FA|ru}}
{{Link FA|ru}}

[[si:සිග්මන්ඩ් ෆ්‍රොයිඩි]]

Вэрсія ад 11:59, 8 жніўня 2013

Зыгмунд Фройд
Sigmund Freud
Зыгмунд Фройд, фота Макса Хальбэрштадта, (1922)
Дата нараджэньня 6 траўня 1856
Месца нараджэньня Фрайбэрг, Аўстра-Вугоршчына (зараз Пршыбар (Příbor), Чэхія), вуліца Замячніцкая (Zámečnická ulice), дом 117
Дата сьмерці 23 верасьня 1939 (83 гады)
Месца сьмерці Лёндан
Прычына сьмерці рак гартані[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Венскі ўнівэрсытэт
Занятак псіхааналітык, нэўроляг, эсэіст
Навуковая сфэра нэўралёгія, філязофія, псыхіятрыя, псыхалёгія, псыхатэрапія, псыхааналіз, літаратура
Месца працы
Вядомы як аўстрыйскі псыхіятар і заснавальнік псыхааналітычнай школы
Навуковая ступень доктар навук
Аказалі ўплыў Ёзэф Брэер, Жан Мартэн Шарко, Чарлз Дарвін, Фёдар Дастаеўскі, Ёган Вольфганг Гётэ, Эрнст Гекель, Эдуард фон Гартман, Джон Джэксан, Імануіл Кант, Юліюс фон Маер, Фрыдрых Ніцшэ, Ўільям Шэксьпір, Артур Шапэнгаўэр, Сафокл, Енс Якабсэн
Вучні Альфрэд Адлер[d]
Бацька Jacob Freud[d][1][2]
Маці Амалія Натансон Фрэйд[d][2]
Дзеці Ганна Фройд[2], Эрнст Фрэйд[d][2], Martin Freud[d][2][1], Oliver Freud[d][2], Sophie Freud[d][2] і Mathilde Freud[d][2]
Узнагароды Прэмія Гётэ
Подпіс Выява аўтографу

Зыгмунд Фройд (па-нямецку: Sigmund Freud; 6 траўня 1856, Пршыбар, Чэхія23 верасьня 1939, Лёндан) — аўстрыйскі псыхіятар, заснавальнік школы псыхааналізу ў псыхалёгіі — накірунку, які прытрымліваўся тэорыі, згодна зь якой значная частка паводзінаў чалавека вызначаецца бесьсьвядомымі матывамі з прыхаваным сэксуальным падтэкстам.

Па-беларуску выдадзеная праца Зыгмунда Фройда «Дыскамфорт ад культуры» — Менск, 2001.

Біяграфія

Раньнія гады

Зыгмунд Фройд нарадзіўся ў сям'і галіцыйскіх габрэяў. Яго бацьке, Якаву, быў 41 год, ён меў двух дзяцей ад папярэдняга шлюбу. Маці Зыгмунда, Амаліі Натансон, трэцяй жонцы Якава, быў 21 год. У 1860 годзе сям'я Фройда ў сувязі зь цяжкім матэрыяльным становішчам перабралася ў Вену. У 9-гадовым узросьце Фройд паступіў у гімназію Спэрл (сярэднюю школу), дзе быў адным зь лепшых вучняў, і з адзнакай скончыў яе ў 17 гадоў.

Юнацтва

Пасьля заканчэньня гімназіі Фройд жадаў зрабіць вайсковую ці палітычную кар'еру, але ў выніку антысэміцкіх настрояў і матэрыяльных цяжкасьцяў яго амбіцыі былі перакрэсьленыя.

У 17 год, увосені 1873 году, паступіў на мэдычнае аддзяленьне Венскага ўнівэрсытэту. З 1876 па 1882 год працаваў у лябараторыі псыхалёгіі Эрнста Бруке, вывучаючы гісталёгію нэрвовых вузаў. У 1881 годзе ён з адзнакай сдаў выпускныя іспыты і атрымаў ступень доктара мэдыцыны.

У сакавіку 1876 году Фройд пад кіраўніцтвам прафэсара Карла Клаўса дасьледваў палавое жыцьцё вугра. У прыватнасьці, вывучаў наяўнасьць насеньнікаў у самца вугра. Гэта была ягоп ершая навуковая работа. У 1884 годзе вынайшаў мэтад афарбоўваньня нэрвовых шляхоў хлярыдам золата, спосаб афарбоўваньня быў прызнаны недасканалым

Даросласьць

У 1882 годзе Фройд прыступіў да мэдычнай практыцы. навуковыя цікавасьці прывялі яго ў галоўную лякарню Вены, дзе ён пачаў дасьледваньні ў Інстытуце цэрэбральнай анатоміі.

У пачатку 1880-х гг. зьблізіўся зь Ёзэфам Брэерам і Жанам Мартэнам Шарко, якія аказалі агромністы ўплыў на яго навуковую дзейнасьць.

У 1886 годзе Фройд пабраўся шлюбам з Мартай Бэрнэйс. Пазьней у іх нарадзілася шасьцёра дзяцей — Матыльда (1887—1978), Жан Мартын (1889—1967, названы ў гонар Шарко), Олівэр (1891—1969), Эрнст (1892—1970), Сафія (1893—1920) і Ганна (1895—1982). Менавіта Ганна Фройд стала бацькавай наступніцай, заснавала дзіцячы псыхааналіз, сыстэматызавала і распрацавала псыхааналітычную тэорыю, унесла значны ўклад у тэорыю і практыку псыхааналіза ў сваіх працах.

У 1891 годзе была выдадзеная работа Фройда «Пра афазію», у якой ён, у прыватнасьці, упершыню выступіў з аргумэнтаванай крытыкай агульнапрынятай канцэпцыі лякалізацыі функцыяў мозгу ў пэўных яго цэнтрах і прапанаваў альтэрнатыўны функцыянальна-генэтычны падыход да вывучэньня псыхікі і яе фізыялягічных мэханізмах. У артыкуле «Ахоўныя нэрвапсыхозы» (1894) і рабоце «Дасьледваньне гістэрыі» (1895, сумесна з І. Брэерам) было засьведчана, што існуе зваротнае ўзьдзеяньне псыхічнай паталёгіі на фізыялягічныя працэсы і залежнасьць саматычных сымптомаў ад эмацыйнага стану пацыента.

З пачатку XX стагодзьдзя пачынае выпускаць асноўныя навуковыя працы:

  • «Тлумачэньне сьненьняў» (1900)
  • «Псыхапаталёгія штодзённага жыцьця» (1901)
  • «Адзін раньні ўспамін Леанарда да Вінчы» (1910)
  • «Татэм і табу» (1913)
  • «Лекцыі па ўводзінах у псыхааналіз» (1916—1917)
  • «Па той бок прынцыпу асалоды» (1920)
  • «Псыхалёгія масаў і аналіз чалавечага „Я“» (1921)
  • «Я і Яно» (1923)

У 1923 годзе ў Фройда выяўлены рак паднябеньня. Навуковец перанёс 33 пакутлівыя апэрацыі, але парцягваў працаваць да апошніх дзён жыцьця. У 1930 годзе Фройд стаў ляўрэатам прэміі Гётэ.

Апошнія гады жыцьця

У 1938 годзе, пасьля далучэньня Аўстрыі да Нямеччыны і наступаваных за гэтым перасьледваньняў габрэяў з боку нацыстаў, становішча Фройда значна ўскладнілася. Пасьля арышту дачкі Ганны і дапроса ў гестапо, Фройд прыняў рашэньне пакінуць Трэці райх. Аднак улады не сьпяшаліся выпускаць яго з краіны. Ён быў вымушаны ня толькі падпісаць абразьлівую ўдзячнасьць гестапо «за шэраг добрых паслугаў», але і выплаціць ураду неслыханы «выкуп» у 4000 даляраў за права пакінуць Нямеччыну. У многім дзякуючы клопатам і сувязям прынцэсы грэцкай і дацкай Мары Банапарт — пацыенткі і вучаніцы Фройда — ён здолеў захаваць жыцьцё і разам з жонкай і дачкой эміграваць у Лёндан. Дзьве сястры Фройда былі сасланыя ў канцэнтрацыйны лягер, дзе загінулі ў 1942 годзе.

Нясьцерпна пакутуючы ад раку падзі, выкліканага паленьня, у 1939 годзе ён папрасіў свайго лекара і сябра Макса Шура дапамагчы яму зьдзейсьніць эўтаназію, ідэя якой была ў той час дастаткова папулярнай. Той даў яму патройную дозу марфіна, ад якой Фройд памёр 23 верасьня ва ўзросьце 83 год.

Нараджэньне псыхааналізу

Гісторыя псыхааналіза бярэ свой пачатак у 1890-х гадах у Вене, калі Зыгмунд Фройд працаваў над разработкай эфэктыўнага спосаба лячэньня нэўратычных і гістэрычных захворваньняў. Некалькі раней Фройд сутыкнуўся з тым, што частка разумовых працэсаў не ўсьведамлялася ім як вынік яго нэўралягічных кансультацыяў у дзіцячым шпіталі, і пры гэтым ён выявіў, што ў многіх дзяцей, якія маюць разладжаньні маўленчых функцый, адсутнічае арганічныя прычыны для ўзьнікненьня дадзеных сымптомаў. Пазьней у 1885 годзе Фройд праходзіў стажыроўку ў клініцы Сальпэтрыер пад кіраўніцтва францускага нэўролягі і псыхіятара Жана Мартэна Шарко, які аказаў на яго мацнейшы ўплыў. Шарко зьвярнуў увагу на тое, што яго пацыенткі часта пакутвалі ад такіх саматычных захворваньняў, як паралюшы, невідучасьць, пухліны, не маючы пры гэтым ніякіх характэрных у такіх выпадках арганічных парушэньняў. Да работы Шарко лічылася, што жанчыны з гістэрычнымі прызнакамі мелі блукальную маціцу (hystera по-грэцкі азначае «маціца»), але Фройд устанавіў, што ў мужчынаў таксама маглі ўзьнікаць падобныя псыхасаматычныя сымптомы. Фройд таксама азнаёміўся з экспэрымэнтамі ў вобласьці лячэньня гістэрыі, якія праводзіліся яго настаўнікам і калегай Ёзэфам Брэеерам. Гэтае лячэньне ўяўляла сабой спалучэньне гіпноза і катарсіса, і пазьней падобныя гэтаму мэтаду працэсы разрадкі эмоцый атрымалі назву «абрэакцыя».

Нягледзячы на тое, што большасьць навукоўцаў лічылі сьненьні альбо наборам мэханічных успамінаў пра мінулы дзень, альбо бессэнсоўным наборам фантастычных вобразаў, Фройд разьвіваў пункт гледжаньня іншых дасьледчыкаў пра тое, што сьненьне ёсьць зашыфраванае паведамленьне. Аналізуючы асацыяцыі, якія ўзьнікаюць у хворых у сувязі з той ці іншай дэтальлю сьненьня, Фройд рабіў выснову пра этыялёгію разладжаньня. Усьведамляючы паходжаньне свайго захворваньня, пацыенты, як правіла, вылечваліся.

У маладосьці Фройд зацікавіўся гіпнозам і яго прымяненьнем для аказаньня дапамогі душэўнахворым. Пазьней ён адмовіўся ад гіпнозу, упадаюаўшы яму мэтад вольных асацыяцыяў і аналіз сьненьняў. Гэтыя мэтады сталі асновай псыхааналізу. Фройд таксама цікавіўся тым, што ён назваў гістэрыяй, а ў цяперашні час вядома як канвэрсіўны сындром.

Упершыню тэрмін «псыхааналіз» быў ужыты Фройдам на францускай мове 30 сакавіка 1896 году і апублікаванага ім у Нэўралягічным Часопісу артыкулу пра этыялёгію нэўрозаў. У 1900 годзе ён выпускае сваю першую самастойную работу «Тлумачэньне сьненьяў», якая прысьвечаная аналізу нэўрозаў з дапамогай вывучэньня сьненьняў аналізанта. Праводзячы дасьледваньні з выкарыстаньнем мэтаду вольных асацыяцый, ён прыйшоў да высновы, што крыніцай нэўрозаў большасьці аналізантаў зьяўляюцца прыгнечаныя сэксуальныя жаданьня (лібіда). Пры парушэньні разьвіцьця лібіда (напрыклад пры фіксацыі на маці — Эдыпавы комплекс) яно ня можа быць здаволеным і праяўляецца ў выглядзе сымптомаў псыхічнага захворваньня. Таксама нездаволенае цяга можа быць перанакіраваная на несэксуальныя мэты (сублімацыя). У адпаведнасьці з гэтай канцэпцыяй праяўленьне прыгнечаных сэксуальных жаданьняў могуць быць знойдзеныя ня толькі ў сьненьнях і нэўрозах, але таксама ў літаратуры і мастацтве (а таксама ў іншых параджэньнях чалавечае сьвядомасьці).

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA

  1. ^ а б Lundy D. R. Professor Sigmund Freud // The Peerage (анг.)
  2. ^ а б в г д е ё ж Kindred Britain