Леў (сузор’е)
Леў | |
Лацінская назва | Leo |
---|---|
· у родным склоне | Leonis |
Простае ўзьняцьцё | 11г |
Схіленьне | +15° |
Квадрант | NQ2 |
Плошча | 947 кв. гр. (12-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 92 |
Зорак з плянэтамі | 13 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 5 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 5 |
Найярчэйшая зорка | α Leo (1,35m) |
Найбліжэйшая зорка | Вольф 359 (7,78 сьв. г., 2,39 пк) |
Аб’екты Мэсье | 5 |
Мэтэорныя патокі | Леаніды |
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −65°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу красавіка. |
Леў (па-лацінску: Leo) — задыякальнае сузор’е паміж Ракам і Дзевай. Сымбалем Ільва зьяўляецца ( ♌ ). Леў — адно з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II ст., адкуль было залічана ў сьпіс 88 сучасных сузор’яў.
Адметнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зоркі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сузор’і Льва знаходзіцца шмат яскравых зорак. Рэгул, які адначасова зьяўляецца Альфай Ільва — сіне-белая зорка галоўнай пасьлядоўнасьці з зорнай велічынёй 1,4, якая знаходзіцца за 77,5 сьв. гадоў ад Зямлі. У бінокль можна адрозьніць кампанэнты гэтай, насамрэч падвойнай, зоркі з зорнай велічынёй 7,7. «Рэгул» у перакладзе азначае «прынц». Дэнэбола, або Бэта Льва — другая паводле яскравасьці зорка ў сузор’і з зорнай велічынёй 2,1 за 36 сьв. гадоў ад Зямлі. У сузор’і Дэнэбола ляжыць акурат насупраць Рэгула, таму яе называюць «хвастом Ільва». Альгіеба, Гама Льва — падвойная зорка з трэцім аптычным кампанэнтам за 126 сьв. г. ад Зямл; першы і другі кампанэнт назіраюцца адрозна ў малы тэлескоп, а трэці бачны ў бінокль. Першы кампанэнт — жоўты гігант з зорнай велічынёй 2,3. Другі — той жа клясы, але з зорнай велічынёй 3,6. Пэрыяд абарачэньня зорак складае 600 гадоў. Трэці аптычны кампанэнт, 40 Ільва, зьяўляецца жоўтая зорка з зорнай велічынёй 4,8. Назва «Альгіеба» паходзіць ад арабскай Al-Jabhah і тлумачыцца як «лоб». δ Льва, Зосма, ёсьць сіне-белым гігантам з зорнай велічынёй 2,6 за 58 сьв. г. ад Зямлі. ε Ільва — жоўты гігант з зорнай велічынёй 3,0 за 251 сьв. год ад Зямлі.[1]
Зорка Вольф 359 (CN Ільва) — адна з найбліжэйшых да Зямлі зорак, знаходзіцца за 7,8 сьветлавых гадоў ад нашай плянэты. Вольф 359 — чырвоны карлік з зорнай велічынёй 13,5, але яна зьмяняецца (адхіляецца на 1 адзінку ў абодва бакі), бо гэта пыхаючая зорка.[1] Глізэ 436 — цьмяная зорка ў сузор’і Льва за 33 сьветлавыя гады ад Сонца — вакол яе верціцца экзаплянэта з масай Нэптуна.[2]
Сузор’е Льва таксама зьяўляецца прыстанкам для SDSS J102915+172927 — зоркі папуляцыі II ў галяктычным гало. Зорцы каля 13 млрд гадоў, што робіць яе адной з найстарэйшых зорак у Галяктыцы. Яна таксама мае найменшую мэталічнасьць з усіх вядомых дагэтуль зорак.
Астралёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 2002 году Сонца праходзіць праз сузор’е Льва з 10 жніўня да 10 верасьня. У трапічнай астралёгіі Сонца знаходзіцца ў сузор’і Льва з 23 ліпеня да 23 жніўня, у сыдэрычнай астралёгіі — з 16 жніўня да 15 верасьня.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ridpath & Tirion 2001. С. 166—168.
- ^ Ker Than (10 кастрычніка 2008) Smallest exoplanet may have been found (анг.) NewScientist
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Леў (сузор’е) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|