Леў (знак задыяку)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Знак Пэрыяд (прыкладна)
Aries.svg Авен 21 сакавіка — 20 красавіка
Taurus.svg Цялец 21 красавіка — 20 траўня
Gemini.svg Блізьняты 21 траўня — 21 чэрвеня
Cancer.svg Рак 22 чэрвеня — 22 ліпеня
Leo.svg Леў 23 ліпеня — 23 жніўня
Virgo.svg Панна 24 жніўня — 23 верасьня
Libra.svg Шалі 24 верасьня — 23 кастрычніка
Scorpio.svg Скарпіён 24 кастрычніка — 22 лістапада
Sagittarius.svg Стралец 23 лістапада — 21 сьнежня
Capricorn.svg Казларог 22 сьнежня — 20 студзеня
Aquarius.svg Вадаліў 21 студзеня — 20 лютага
Pisces.svg Рыбы 21 лютага — 20 сакавіка
Знак Льва

Леў — пяты знак задыяку, адпаведны сэктару экліптыкі ад 120° да 150° лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.

Сонца праходзіць знак Льва прыблізна з 23 ліпеня па 23 жніўня. Гэта пэрыяд, калі пасьля яркай вясны і лета нарыхтавалася запасаў, і ўзьнікае жаданьне "жыць паўнавартасным жыцьцём". Леў у астралёгіі асацыюецца з уладай, раскошай, грубіянскай адчувальнасьцю, чульлівасьцю, шчодрасьцю, хвальбой і дзівацтвам.

У бізнэсе Леў — пэрыяд калі фірма выпрабоўвае "галавакружэньне ад посьпехаў", калі кіраўніцтва не лічыць грошай, растрачвае іх на прэміі, куплі дарагога абсталяваньня, будуе пышныя фасады і спрабуе кідаць пыл у вочы. Гэта пэрыяд аднаасобнага кіраваньня дырэктара, непахіснага, упэўненага ў сваёй правасьці і посьпеху.

Псыхалягічныя характарыстыкі Льва адпавядаюць гэтаму пэрыяду. Леў — гэта дзівацкі, ганарлівы правіцель, які лічыць што ўвесь сьвет круціцца вакол яго, ён ня можа выстаяць перад сваімі жаданьнямі. Львы ганарлівыя і трохі гультаяватыя. Леў любіць хвальбу і лісьлівасьць, любіць атрымоўваць ад іншых каштоўныя падарункі і сам шчодра адорвае іншых. Леў не лічыць грошай. Падзеі Леў успрымае фізыялягічна, ён цяжка пераносіць няўдачы, калі пайсьці яму папярок, ён можа ўвайсьці ў гнеў, і ў яго можа здарыцца сардэчны прыступ. Леў вельмі імпульсыўны, ён пры гэтым можа быць саладжава-сэнтыментальным і грубіянска-адчувальным.

Моцна адрозьніваюцца раньнія і позьнія Львы. Раньнія Львы жывуць імпульсамі, гатовыя распараджацца і ўладарыць. Позьнія львы выглядаюць больш сьціплымі і часам прыгнечанымі — іх можна параўнаць з чалавекам, які звыклы жыць на шырокую нагу, але пазбаўлены грошай. Таму позьнія львы часта бываюць вельмі вынаходлівымі, каб заваяваць сабе ўладу.

Людзі, народжаныя пад знакам Льва найболей сумяшчальныя з Авенамі і Стральцамі, а горш усяго сумяшчальнасьць з Цялятамі, Скарпіёнамі і Вадалівамі.

Леў — прыстанак Сонца. Сатурн і Ўран находзяцца ў выгнаньні.

Стыхія агня, сталы крыж. Commons-logo.svg Леў (знак задыяку)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў