Перайсьці да зьместу

Валасы Бэрэнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Воласы Бэрэнікі»)
Валасы Бэрэнікі
Валасы Бэрэнікі
Лацінская назва Coma Berenices
 · у родным склоне Comae Berenices
 · скарот Com
Простае ўзьняцьцё 12,76г
Схіленьне +21,83°
Квадрант NQ3
Плошча 386 кв. гр. (42-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 44
Зорак з плянэтамі 4
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка β Com (4,26m)
Найбліжэйшая зорка β Com
(29,66 сьв. г., 9,18 пк)
Аб’екты Мэсье 8
Мэтэорныя патокі
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −70°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу траўня.

Валасы́ Бэрэні́кі (або Валасы Верані́кі; па-лацінску: Coma Berenices, Com) — традыцыйны астэрызм, які цяпер зьяўляецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Разьмешчаныя Валасы Бэрэнікі побач з Ільвом, да якога гэтая частка нябеснай сфэры раней належала; у сузор’і знаходзіцца і паўночны галяктычны полюс. Назва сузор’я зьвязаная з каралевай Бэрэнікай II, чые незвычайнай прыгажосьці валасы былі прынятыя на неба як ахвяраваньне, прынесенае ў знак падзякі за шчасьлівае вяртаньне яе мужа, караля Пталемэя III Эўергета, з вайны.

Каардынаты: Sky map 12г 45х 36с, +21° 49′ 48″