Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967
Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967 | |
Дата | 8 красавіка |
---|---|
Вядоўцы | Эрыка Ваал |
Тэлеканал гаспадароў | ÖRT |
Месца | Вена, Аўстрыя |
Пераможная песьня | «Puppet on a String» (Вялікабрытанія) |
Сыстэма галасаваньня | У кожнай краіны было па 10 судзьдзяў, кожны зь якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песьні. |
Колькасьць краін | 17 |
Сыход | Данія |
Нуль ачкоў | Швайцарыя |
◄1966 1968► |
Конкурс песьні «Эўрабачаньне-1967» стаў 12-м конкурсам песьні Эўрабачаньне. Ён прайшоў 8 красавіка 1967 году ў горадзе Вена (Аўстрыя) у бальнай залі палацу Хофбург. Данія вырашыла не прымаць удзелу ў конкурсе, скараціўшы лік удзельнікаў да 17. Сыстэма галасаваньня вярнулася да варыянту 1957 году, калі 10 сяброў журы, якія прадстаўляюць сваю краіну, галасавалі за самую ўпадабаную песьню. Упершыню перамагла Вялікабрытанія зь песьняй «Puppet on a String», выкананай Сэндзі Шоў. Рафаэль ізноў прадстаўляў Гішпанію, заняўшы 6-е месца. Швайцарыя набрала нуль ачкоў. Упершыню тэлекамэры паказвалі ўдзельнікаў конкурсу за кулісамі.
Падчас конкурсу вядучая абвясьціла Вялікабрытанію пераможцам да таго, як былі падлічаны галасы ўсіх сяброў журы, аднак, па канчатку падліку перамога так і засталася за ангельскай сьпявачкай.
Вынікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]# | Краіна | Выканаўца | Песьня | Ачкоў | Месца |
---|---|---|---|---|---|
11 | Вялікабрытанія | Сэндзі Шоў | Puppet on a String | 47 | 1 |
17 | Ірляндыя | Sean Dunphy | If I could choose | 22 | 2 |
4 | Францыя | Noëlle Cordier | Il doit faire beau là-bas | 20 | 3 |
2 | Люксэмбург | Вікі | L’amour est bleu | 17 | 4 |
14 | Манака | Minouche Barelli | Boum-badaboum | 10 | 5 |
12 | Гішпанія | Raphael | Hablemos del amor | 9 | 6 |
10 | Бэльгія | Louis Neefs | Ik heb zorgen | 8 | 7 |
15 | Югаславія | Lado Leskovar | Vse roze sveta | 7 | 8 |
9 | ФРН | Inge Brück | Anouschka | 7 | 8 |
7 | Швэцыя | Östen Warnebring | Som en dröm | 7 | 8 |
16 | Італія | Claudio Villa | Non andare più lontano | 4 | 11 |
5 | Партугалія | Eduardo Nascimento | O vento mudou | 3 | 12 |
8 | Фінляндыя | Fredi | Varjoon-suojaan | 3 | 12 |
3 | Аўстрыя | Peter Horten | Warum es hunderttausend Sterne gibt | 2 | 14 |
13 | Нарвэгія | Kirsti Sparboe | Dukkemann | 2 | 14 |
1 | Нідэрлянды | Thérèse Steinmetz | Ring-dinge | 2 | 14 |
6 | Швайцарыя | Géraldine | Quel coeur vas-tu briser? | 0 | 17 |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Конкурс песьні Эўрабачаньне-1967 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў