Козьлікі (гміна Заблудаў)
Козьлікі | |
польск. Koźliki | |
Мясцовая назва: | Козьлікі |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Заблудаў |
Насельніцтва: | 83 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-060 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′30″ пн. ш. 23°18′30″ у. д. / 53.025° пн. ш. 23.30833° у. д.Каардынаты: 53°1′30″ пн. ш. 23°18′30″ у. д. / 53.025° пн. ш. 23.30833° у. д. |
Козьлікі |
Ко́зьлікі (па-польску: Koźliki, на мясцовай беларускай гаворцы: Ко́зьлікі[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Заблудаў.
Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 19.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Усьпеньня Божай Маці ў Заблудаве) і каталікі (парафія сьвятых Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Козьлікі былі заснаваныя праўдападобна яшчэ напрыканцы 15 ст. у межах Заблудаўскага графства. Упершыню ўзгадваюцца ў дакумэнтах з 1674 г.. У час бежанства 1915 г. усе жыхары Козьлікаў прабывалі ў Расеі[2]. У міжваенны пэрыяд Козьлікі прыналежалі да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 103 жыхароў (85 каталікоў і 18 уніятаў, усе запісаныя пагалоўна палякамі)[4]. У 70-е гады 20 ст. пражывала тут каля 160 чалавек[2].
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Сакалоўскі (1897 — 1968) — савецкі ваеначальнік, маршал Савецкага Саюзу
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 6 жніўня 2015 г.
- ^ а б в Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 50 Праверана 6 жніўня 2015 г.
- ^ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 6 жніўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 17 (пол.) Праверана 6 жніўня 2015 г.
|