Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Берасьце)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
| |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°05′35.66″ пн. ш. 23°41′10.63″ у. д. / 52.0932389° пн. ш. 23.6862861° у. д.Каардынаты: 52°05′35.66″ пн. ш. 23°41′10.63″ у. д. / 52.0932389° пн. ш. 23.6862861° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Аўтар праекту | Якуб Фардон[d] |
Дата заснаваньня | 1856 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сайт | brestcatholic.by |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы |
Касьцё́л Узвышэ́ньня Сьвято́га Кры́жа — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Берасьці. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Бульварным праспэкце[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы парафіяльны касьцёл пад тытулам Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў Берасьці фундаваў вялікі князь Вітаўт у 1412 годзе. Па зьнішчэньні Старога Места ўладамі Расейскай імпэрыі да 1857 году адзіным дзейным у Берасьці касьцёлам заставаўся колішні дамініканскі.
25 верасьня 1849 году расейскія ўлады дазволілі збудаваць касьцёл у Новым Месьце. 18 лістапада таго ж году афіцыйна зацьвердзілі праект сьвятыні аўтарства Я. Фардона. У 1856 годзе новазбудаваны касьцёл асьвяціў арцыбіскуп В. Жылінскі.
У Другую сусьветную вайну касьцёл атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950—1957 гадох помнік капітальна перабудавалі: зьмянілі інтэр’еры, зьнялі 2 вежы на галоўным фасадзе. У будынку разьмясьціўся краязнаўчы музэй.
У 1990-я гады касьцёл вярнулі рыма-каталікам. Пазьней помніку вярнулі аўтэнтычная аблічча. 30 чэрвеня 1995 году абраз Маці Божай Берасьцейскай, што захоўваецца ў касьцёле, каранавалі як цудоўны.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-вежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай і бакавой закрысьціяй. Галоўны фасад завяршаюць 2 бакавыя вежы з трыкутным на высокім атыку франтонам паміж імі. Роўніца падзяляецца пілястрамі і прастакутнымі нішамі-блендамі з трыкутнымі сандрыкам. Галоўны ўваход мае выгляд клясычнага пілястравага парталу з трыкутным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях і дэкаруюцца падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасьценках[1].
Інтэр’ер касьцёла ўпрыгожвае алтар у апсыдзе. На хорах стаіць арган.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1900 г.
-
да 1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
17 лістапада 1916 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
-
сьнежань 1917 г.
-
1918 г.
-
1920 г.
-
Я. Зімоўскі, 1921 г.
-
1920-я гг.
-
1926—1935 гг.
-
1929 г.
-
1929 г.
-
С. Бохніг, 1929 г.
-
1929 г.
-
1930 г.
-
1930 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
Галоўны фасад
-
Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 34
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 40.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000015 |
|