Перайсьці да зьместу

Карляс Вэля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карляс Вэля
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 сакавіка 1989(1989-03-01)[1][2][3] (35 гадоў)
Рост 177 см
Вага 73 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Лос-Анджэлес
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2012
2006
2006—2007
2007—2008
2011
2011—2012
2012—2018
2018—2023
2024—
Арсэнал
Сэльта (арэнда)
Саляманка (арэнда)
Асасуна (арэнда)
Ўэст Бромўіч Альбіён (арэнда)
Рэал Сасьедад (арэнда)
Рэал Сасьедад
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес
29 (3)
0 (0)
31 (8)
33 (3)
8 (2)
35 (12)
184 (54)
164 (80)
0 (0)
Зборныя
2007—2018 Мэксыка 72 (19)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сьнежня 2023.

Ка́рляс Альбэ́рта Вэ́ля Гары́да (па-гішпанску: Carlos Alberto Vela Garrido; нарадзіўся 1 сакавіка 1989 году, Канкун, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, нападнік клюбу МЛС «Лос-Анджэлес». Былы гулец нацыянальнай зборнай Мэксыкі. Мае акрамя таго гішпанскі пашпарт[4].

Кар’ера Карляса пачалася ў «Гвадаляхары», дзе ён гуляў разам з братам Аляхандра. Выступы Вэлі на міжнароднай арэне прыцягнулі ўвагу да юнага мэксыканцу з боку шэрагу буйных эўрапейскіх клюбаў. У лістападзе 2005 году «Арсэнал» заключыў з Карлясам пяцігадовы кантракт. Ягоны ранейшы клюб атрымаў кампэнсацыю ў памеры 125 тысячаў фунтаў, якая павінна была павялічыцца да 550 тысячаў пасьля таго, як Вэля згуляе ў 50 афіцыйных матчах за лёнданскі клюб. Але з тае прычыны, што Карляс ня здолеў атрымаць дазвол на працу ў Ангельшчыне, «Арсэнал» быў вымушаны адправіць яго ў арэнду.

Да канца сэзону 2005—2006 гадоў Вэля знаходзіўся ў складзе «Сэльты», аднак не згуляў за яе ніводнага матчу, бо гішпанскі клюб вычарпаў свой ​​ліміт на гульцоў не з краінаў ЭЗ. Наступны сэзон Карляс правёў у клюбе другога дывізіёна «Саляманцы». Гэтая арэнда аказалася ўдалай, за «Саляманку» Вэля забіў 8 галоў і прыняў непасрэдны ўдзел у немалой колькасьці галявых нападаў.

Па сканчэньні сэзону да футбаліста праявіў цікавасьць шэраг клюбаў з найвышэйшага гішпанскага дывізіёну. У выніку Карляс адправіўся ў гадавую арэнду ў «Асасуну» з магчымасьцю падаўжэньня арэнды яшчэ на год. 31 кастрычніка 2007 году ў матчы супраць «Бэтысу» Вэля забіў свой першы гол за новы клюб.

Гады, праведзеныя ў Гішпаніі, дазволілі Карлясу атрымаць грамадзянства гэтай краіны, таму ён атрымаў магчымасьць гуляць за «Арсэнал». 30 жніўня 2008 году Вэля дэбютаваў за «Арсэнал» у матчы супраць «Ньюкаслу», аднак сапраўдным лідэрам клюбу так і ня стаў. У 2011 годзе некаторы час знаходзіўся ў арэндзе ў клюбе «Ўэст Бромўіч Альбіён».

16 жніўня 2011 году футбаліст перайшоў у гішпанскі клюб «Рэал Сасьедад» на правах гадавой арэнды[5][6]. 17 ліпеня 2012 году Карляс падпісаў чатырохгадовы кантракт з сан-сэбастыянцамі.

Карляс зь юнацтва пачаў прыцягвацца да ўдзелу ў мэксыканскія футбольныя зборныя, дзякуючы чаму ў свой час і прывабіўся «Арсэналу». У той час, калі Вэля знаходзіўся ў арэндзе ў «Асасуне», ён быў выкліканы ў нацыянальную зборную краіны. Карляс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі. 18 кастрычніка 2007 году ў матчы супраць зборнай Гватэмалы ён забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.

Вэля быў выкліканы на матчы плэй-оф супраць зборнай Бэлізу й падрыхтоўчых таварыскіх сустрэчаў. 8 чэрвеня 2008 году ён забіў свой другі гол за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Пэру, які скончыўся зь лікам 4:0.

«Лос-Анджэлес»:

Мэксыка:

  1. ^ а б в Carlos Vela // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в CARLOS ALBERTO VELA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Carlos Alberto Vela Garrido // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ Carlos Vela. Transfermarkt.de
  5. ^ Vela and Botelho go on loan to Spain. arsenal.com
  6. ^ Carlos Vela, juventud y calidad para la Real. realsociedad.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]