Перайсьці да зьместу

Арыбэ Пэральта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арыбэ Пэральта
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 студзеня 1984(1984-01-12)[1][2][3] (42 гады)
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003 Манаркас Марэлія[d] 2 (0)
2003—2004 Леон[d] 33 (10)
2004—2006 Мантэрэй 64 (11)
2006—2014 Сантас Лягуна 223 (82)
2009 Хагуарэс Ч’япас[d] 35 (12)
2014—2019 Амэрыка Мэхіка 182 (60)
2019—2021 Гвадаляхара 33 (1)
Зборныя
2005—2018 Мэксыка 67 (26)
2011—2012 Мэксыка (да 23)[d] 14 (10)

Ары́бэ Пэра́льта Маро́нэс (па-гішпанску: Oribe Peralta Morones; нар. 12 студзеня 1984 году, Тарэон, Мэксыка) — былы мэксыканскі футбаліст, нападнік. Выступаў у складзе нацыянальнай зборнай Мэксыкі. Алімпійскі чэмпіён 2012 году ў Лёндане, а таксама найлепшы футбаліст КОНКАКАФ 2013 году.

Пэральта дэбютаваў у прафэсійным футболе за клюб «Марэлія» 22 лютага 2003 году, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Амэрыцы». Пазьней Арыбэ перайшоў у склад клюбу другога дывізіёну «Леон». Паводле вынікаў сэзону Арыбэ выйшаў у 33 матчах і забіў 10 галоў, а клюб выйшаў у вышэйшы дывізіён. Пасьля гэтага гулец далучыўся да табару клюбу «Мантэрэй», аднак свае зорныя сэзоны гулец правёў у клюбе «Сантас Лягуна», разам зь якім двойчы стаў чэмпіёнам Мэксыкі.

13 траўня 2014 году, было абвешчана, што Пэральта быў прададзены ў клюб «Амэрыка»[4][5]. Не зважаючы на тое, што дэталі трансфэру не былі прадстаўлены, лічыцца, што «Амэрыка» заплаціла за гульца 10 млн даляраў ЗША, што зрабіла гэтую ўгоду самай дарагой у гісторыі мэксыканскага футболу[6].

Пэральта дэбютаваў у складзе зборнай Мэксыкі выйшаўшы на апошняй замене падчас таварыскага матчу супраць зборнай Аргентыны 9 сакавіка 2005 году. Ён быў уключаны ў сьпіс да падрыхтоўкі да чэмпіянату сьвету 2006 году, але ня быў уключаны ў канчатковы склад[7]. Гулец быў уключына ў склад нацыянальнай каманды на чэмпіянат сьвету 2014 году.

«Леон»

«Сантас Лягуна»

«Амэрыка»

Мэксыка:

  1. Oribe Peralta // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ORIBE PERALTA // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Oribe Peralta Morones // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Peralta signs for Club America. Goal.
  5. Fichaje bomba, ¡Oribe Peralta al América!. Esto.
  6. Oribe Peralta, el mejor pagado en la historia. El Universal.
  7. Oribe Peralta sueña con el Mundial. ESPN Deportes.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]