Карляс Вэля
| Карляс Вэля | ||
| ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 1 сакавіка 1989[1][2][3] (36 гадоў) | |
| Рост | 177 см | |
| Вага | 73 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2005—2012 | Арсэнал Лёндан | 29 (3) |
| 2006 | → Сэльта | 0 (0) |
| 2006—2007 | → Саляманка[d] | 31 (8) |
| 2007—2008 | → Асасуна | 33 (3) |
| 2010—2011 | → Ўэст Бромўіч Альбіён | 8 (2) |
| 2011—2012 | → Рэал Сасьедад | 35 (12) |
| 2012—2018 | Рэал Сасьедад | 184 (54) |
| 2018—2024 | Лос-Анджэлес | 152 (78) |
| Зборныя | ||
| 2005 | Мэксыка (да 17)[d] | 8 (5) |
| 2007—2018 | Мэксыка | 72 (19) |
| 2007 | Мэксыка (да 20)[d] | 8 (0) |
Ка́рляс Альбэ́рта Вэ́ля Гары́да (па-гішпанску: Carlos Alberto Vela Garrido; нар. 1 сакавіка 1989 году, Канкун, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Мэксыкі. Мае акрамя таго гішпанскі пашпарт[4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кар’ера Карляса пачалася ў «Гвадаляхары», дзе ён гуляў разам з братам Алехандра. Выступы Вэлі на міжнароднай арэне прыцягнулі ўвагу да юнага мэксыканцу з боку шэрагу буйных эўрапейскіх клюбаў. У лістападзе 2005 году «Арсэнал» заключыў з Карлясам пяцігадовы кантракт. Ягоны ранейшы клюб атрымаў кампэнсацыю ў памеры 125 тысячаў фунтаў, якая павінна была павялічыцца да 550 тысячаў пасьля таго, як Вэля згуляе ў 50 афіцыйных матчах за лёнданскі клюб. Але з тае прычыны, што Карляс ня здолеў атрымаць дазвол на працу ў Ангельшчыне, «Арсэнал» быў вымушаны адправіць яго ў арэнду.
Да канца сэзону 2005—2006 гадоў Вэля знаходзіўся ў складзе «Сэльты», аднак не згуляў за яе ніводнага матчу, бо гішпанскі клюб вычарпаў свой ліміт на гульцоў не з краінаў ЭЗ. Наступны сэзон Карляс правёў у клюбе другога дывізіёна «Саляманцы». Гэтая арэнда аказалася ўдалай, за «Саляманку» Вэля забіў 8 галоў і прыняў непасрэдны ўдзел у немалой колькасьці галявых нападаў.
Па сканчэньні сэзону да футбаліста праявіў цікавасьць шэраг клюбаў з найвышэйшага гішпанскага дывізіёну. У выніку Карляс адправіўся ў гадавую арэнду ў «Асасуну» з магчымасьцю падаўжэньня арэнды яшчэ на год. 31 кастрычніка 2007 году ў матчы супраць «Бэтысу» Вэля забіў свой першы гол за новы клюб.
Гады, праведзеныя ў Гішпаніі, дазволілі Карлясу атрымаць грамадзянства гэтай краіны, таму ён атрымаў магчымасьць гуляць за «Арсэнал». 30 жніўня 2008 году Вэля дэбютаваў за «Арсэнал» у матчы супраць «Ньюкаслу», аднак сапраўдным лідэрам клюбу так і ня стаў. У 2011 годзе некаторы час знаходзіўся ў арэндзе ў клюбе «Ўэст Бромўіч Альбіён».
16 жніўня 2011 году футбаліст перайшоў у гішпанскі клюб «Рэал Сасьедад» на правах гадавой арэнды[5][6]. 17 ліпеня 2012 году Карляс падпісаў чатырохгадовы кантракт з сан-сэбастыянцамі.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карляс зь юнацтва пачаў прыцягвацца да ўдзелу ў мэксыканскія футбольныя зборныя, дзякуючы чаму ў свой час і прывабіўся «Арсэналу». У той час, калі Вэля знаходзіўся ў арэндзе ў «Асасуне», ён быў выкліканы ў нацыянальную зборную краіны. Карляс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Бразыліі. 18 кастрычніка 2007 году ў матчы супраць зборнай Гватэмалы ён забіў свой першы гол за нацыянальную зборную.
Вэля быў выкліканы на матчы плэй-оф супраць зборнай Бэлізу й падрыхтоўчых таварыскіх сустрэчаў. 8 чэрвеня 2008 году ён забіў свой другі гол за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Пэру, які скончыўся зь лікам 4:0.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Лос-Анджэлес»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2022
- Пераможца Сапортэрз Шылдс: 2019, 2022
Мэксыка:
- Уладальнік Залатога Кубка КОНКАКАФ: 2009, 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Carlos Vela // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в CARLOS ALBERTO VELA // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Carlos Alberto Vela Garrido // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Carlos Vela. Transfermarkt.de
- ^ Vela and Botelho go on loan to Spain. arsenal.com
- ^ Carlos Vela, juventud y calidad para la Real. realsociedad.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Рэал Сасьедад»
- Статыстыка на Soccerbase
- Профіль на National Football Teams
- Профіль на сайце transfermarkt.de
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Мэксыцы
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Сэльта» Віга
- Футбалісты клюбу «Асасуна» Памплёна
- Футбалісты клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён»
- Футбалісты клюбу «Рэал Сасьедад» Сан-Сэбастыян
- Футбалісты клюбу «Лос-Анджэлес»
- Футбалісты зборнай Мэксыкі
- Мэксыканскія футбалісты
