Карляс Сальсыда
Карляс Сальсыда | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 красавіка 1980[1][2][3] (44 гады) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца, цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2006 2006—2010 2010—2012 2011—2012 2012—2014 2014—2019 2019—2020 |
Гвадаляхара ПСВ Эйндговэн Фулгэм → Тыгрэс УАНЛ (арэнда) Тыгрэс УАНЛ Гвадаляхара Вэракрус |
96 (2) 121 (3) 23 (0) 37 (1) 62 (4) 117 (2) 30 (0) |
Зборныя | ||
2004—2014 | Мэксыка | 120 (10) |
Карляс Арнольда Сальсыда Флёрэс (па-гішпанску: Carlos Arnoldo Salcido Flores; нарадзіўся 2 красавіка 1980 году, Акатлян, Мэксыка) — былы мэксыканскі футбаліст, абаронца і гулец нацыянальнай зборнай Мэксыкі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карляс пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў мэксыканскім клюбе «Гвадаляхара» ў 2001 годзе. Ён дэбютаваў у чэмпіянаце Мэксыкі 22 ліпеня 2001 году. У агульнай складанасьці за 5,5 году выступаў за «Гвадаляхару» Сальсыда згуляў 105 гульняў і забіў 2 галы. Пасьля чэмпіянату сьвету 2006 году гульцом цікавіліся многія эўрапейскія клюбы.
ПСВ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]10 ліпеня 2006 году Сальсыда падпісаў 4-гадовы кантракт з ПСВ[4]. Дэбют Карляса за ПСВ адбыўся 13 жніўня 2006 году ў матчы супраць «Аяксу». Свой першы гол за ПСВ ён забіў 18 лістапада 2006 году ў матчы супраць «Эксэльсіёру». Першы сэзон у ПСВ у Карляса прайшоў выдатна. У Эрэдывізіі Сальсыда згуляў у 33 з 34 матчаў каманды, і стаў чэмпіёнам Нідэрляндаў разам з камандай. У 2007 годзе пасьля сыходу з ПСВ Міхаэля Райзыгера Карляса ўзяў сабе нумар 3, такі ж як у нацыянальнай зборнай. Гэтак жа ён быў прызначаны віцэ-капітанам каманды[5]. 5 сьнежня 2007 году Сальсыда падоўжыў дамову з клюбам да заканчэньня сэзону 2011—2012 гадоў[6].
«Фулгэм»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У жніўні 2010 году Карляс перайшоў у склад англельскага клюбу «Фулгэм» за 1,6 млн эўра[7]. Дэбют Сальсыда за «дачнікаў» адбыўся 28 верасьня 2010 году ў матчы чэмпіянату Ангельшчыны супраць «Блэкбэрн Ровэрз». У гэтым матчы Карляс зрабіў галявую перадачу на партнэра па камандзе Клінта Дэмпсі на 56-й хвіліне матчу, які зраўняў лік у матчы 1:1.
«Тыгрэс УАНЛ»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 жніўня 2011 году было абвешчана, што Сыльсыда пяройдзе ў склад мэксыканскага клюбу «Тыгрэс УАНЛ» на правах арэнды да канца сэзону. У сувязі з рабаваньнем дому Карляса ў Лёндане, ён прасіў, каб ягоная сям’я таксама пераехала ў Мэксыку[8]. У сваім першым сэзоне ў Мэксыцы, Сальсыда дапамог «Тыгрэс УАНЛ» перамагчы свой трэці чэмпіёнскі тытул, які стаў першым за апошнія больш чым трыццаць гадоў. 7 сакавіка 2012 году кіраўніцтва «Фулгэма» пацьвердзіла, што Сальсыда далучыўся да мэксыканскага клюбу на сталай аснове.
«Гвадаляхара»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 траўня 2014 году Карляс падпісаў дамову са сваім былым клюбам «Гвадаляхарай».
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карляс дэбютаваў у зборнай Мэксыкі ў 2004 годзе. У 2005 годзе ён згуляў на Кубку канфэдэрацыяў усе 5 матчаў зборнай Мэксыкі ў стартавым складзе. У паўфінальным матчы супраць зборнай Аргентыны ў дадатковы час ён забіў свой першы гол за зборную Мэксыкі. Сальсыда быў уключаны Рыкарда Ля Вольпэ ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету па футболе ў Нямеччыне, дзе згуляў 4 матчы. Улетку 2010 году Карляс ў складзе нацыянальнай каманды паехаў на чэмпіянат сьвету 2010 году ў Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, дзе адгуляў усе матчы без заменаў. У складзе Алімпійскай зборнай Мэксыкі, Сальсыда стаў алімпійскім чэмпіёнам Летніх гульняў у Лёндане.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]ПСВ Эйндговэн:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2007, 2008
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2008
«Тыгрэс УАНЛ»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2011(а)
- Уладальнік Кубка Мэксыкі: 2014(к)
«Гвадаляхара»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2017(к)
- Уладальнік Кубка Мэксыкі: 2015(а), 2017(к)
- Уладальнік Супэркубка Мэксыкі: 2016
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ: 2018
Мэксыка:
- Уладальнік Залатога кубка КОНКАКАФ: 2011
- Пераможца летніх Алімпійскіх гульняў: 2012
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Carlos Salcido // FBref (мн.)
- ^ а б в CARLOS ARNOLDO SALCIDO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Carlos Salcido // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Сальсидо перешёл в ПСВ. germany06.ru
- ^ Timmy Simons appointed as new captain of PSV. psv.nl
- ^ Сальсидо продлил контракт с ПСВ. championat.ru
- ^ Карлос Сальсидо перешел в «Фулхэм». premiership.ru
- ^ «Fulham's Carlos Salcido joins Tigres on season-long loan». BBC
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карляс Сальсыда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Фулгэм»
- Статыстыка на Soccerbase
- Статыстыка на National Football Teams
- Нарадзіліся 2 красавіка
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Мэксыцы
- Мэксыканскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Мэксыкі
- Мэксыканскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году
- Футбалісты клюбу «Гвадаляхара»
- Футбалісты клюбу ПСВ Эйндговэн
- Футбалісты клюбу «Фулгэм» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Тыгрэс УАНЛ» Мантэрэй
- Футбалісты клюбу «Вэракрус»