Перайсьці да зьместу

Хавіер Эрнандэс Балькасар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хавіер Эрнандэс Балькасар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1988(1988-06-01)[1][2][3][…] (38 гадоў)
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Атлетыка Далас[d]
Нумар 14
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2010 Гвадаляхара 64 (26)
2010—2014 Манчэстэр Юнайтэд 103 (37)
2014—2015 Рэал Мадрыд 23 (7)
2015—2017 Баер Левэркузэн 54 (28)
2017—2019 Ўэст Гэм Юнайтэд 55 (16)
2019—2020 Сэвільля 9 (1)
2020—2023 Лос-Анджэлес Гэлаксі 74 (38)
2024—2025 Гвадаляхара 35 (3)
2026—4 Атлетыка Далас[d] 0 (0)
Зборныя
2007 Мэксыка (да 20)[d] 2 (1)
2009—2019 Мэксыка 109 (52)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
30 лістапада 2025.

Хавіер Эрнандэс Балькасар (па-гішпанску: Javier Hernández Balcázar; нар. 1 чэрвеня 1988 году, Гвадаляхара, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, нападнік клюбу «Атлетыка» з Даласу. Таксама бараніў колеры нацыянальнай зборнай Мэксыкі, у якой рэгулярна браў удзел у буйных міжнародных спаборніцтвах. Эрнандэс мае мянушку «Чычарыта» (гішп. Chicharito — «гарошына»), якая выкарыстоўваецца ў якасьці надпісу на ягонай кашулі. Ёсьць выхаванцам мэксыканскага клюбу «Гвадаляхара».

Эрнандэс пачаў выступаць за моладзевую каманду «Гвадаляхары» ва ўзросьце дзевяці гадоў. У 2006 годзе дэбютаваў за асноўную каманду «Гвадаляхары» ў матчы Апэртуры супраць клюбу «Нэкакса». Пры ліку 3:0 ён выйшаў на замену Амару Брава на 87-й хвіліне матчу, а ўжо празь пяць хвілінаў забіў чацьверты гол сваёй каманды.

8 красавіка 2010 году Эрнандэс падпісаў кантракт з ангельскім клюбам «Манчэстэр Юнайтэд»[4]. 27 траўня 2010 году ён атрымаў дазвол на працу ў Вялікабрытаніі, а ўжо 1 ліпеня стаў гульцом клюбу[5]. 28 ліпеня 2010 году Эрнандэс упершыню згуляў за «Юнайтэд», выйшаўшы на замену Нані ў таварыскім матчы супраць каманды ўсіх зорак МЛС, у гэтай жа сустрэчы ён забіў свой першы гол за клюб, замкнуўшы пас Дарэна Флэтчэра. 16 жніўня Эрнандэс згуляў свой першы матч у Прэм’ер-Лізе, выйшаўшы на замену Ўэйну Руні на 63-й хвіліне сустрэчы супраць «Ньюкасл Юнайтэд», якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць «чырвоных д’яблаў»[6].

1 верасьня 2014 году Эрнандэс перайшоў на правах арэнды ў мадрыдзкі «Рэал», які атрымаў права выкупіць кантракт гульца ў канцы сэзону[7].

Эрнандэс дэбютаваў за зборную Мэксыкі 30 верасьня 2009 году ў матчы супраць зборнай Калюмбіі, у якім ён адзначыўся галявой перадачай. 24 лютага 2010 году ён забіў два галы ў браму зборнай Балівіі, а таксама адзначыўся галявой перадачай. Разам са зборнай Мэксыкі Чычарыта браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2010 году, а таксама ў турніры Залатога кубка КОНКАКАФ і Кубку канфэдэрацыяў 2013 году. Эрнандэс зьяўляецца трэцім бамбардзірам зборнай Мэксыкі ўсіх часоў[8].

«Гвадаляхара»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Рэал»:

«Сэвільля»:

Мэксыка:

  1. Chicharito // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Javier Hernández // FBref (анг.)
  3. JAVIER HERNANDEZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
  4. Nick Boss: We had to move fast. ManUtd.com
  5. Chicharito granted permit. ManUtd.com
  6. Man Utd 3-0 Newcastle. BBC Sport
  7. Real Madrid sign Javier Hernández on loan from Manchester United. The Guardian
  8. México, con paso invicto a Hexagonal. El Universal.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]