Канстантын Гей
Канстантын Гей | |
1 сакратар ЦК КПБ(б) | |
---|---|
1930 — 1932 | |
Папярэднік: | Ян Гамарнік |
Наступнік: | Мікалай Гікала |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1896 Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
25 лютага 1939 Масква, СССР |
Партыя: |
1) Расейская сацыял-дэмакратычная работніцкая партыя (з 1916) 2) РСДРП(б) (1917—1918) 3) РКП(б) (1918—1925) 4) УКП(б) (1925—1939) |
Адукацыя: | Пскоўская гімназія |
Канстантын Веньямінавіч Гей (1896, Санкт-Пецярбург — 25 лютага 1939) — савецкі партыйны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Кастрычніцкі пераварот 1917 году і грамадзянскую вайну старшыня Пскоўскага губвыканкаму, сакратар Пскоўскага губкаму РКП(б). З 1922 году загадчык арганізацыйнага адзьдзелу Паўночна-Заходняга бюро ЦК РКП(б). З 3 студзеня па 18 студзеня 1930 году першы сакратар і чалец Бюро ЦК КП(б)Б. З 1932 году сакратар Маскоўскага камітэту УКП(б). З 1934 году ўпаўнаважаны Камісіі савецкага кантролю пры СНК СССР па Ўзбэкістане, з 1937 году па Горкаўскай вобласьці, кандыдат у чальцы ЦК УКП(б) у 1924—1934 гг. Чалец ЦВК БССР у 1930—1932. На пасадзе першага сакратара ЦК КП(б)Б браў актыўны ўдзел у барацьбе супраць г. зв. «нацдэмаўшчыны»: пры ім быў сфальсыфікаваны працэс па справе створанага ў нетрах ДПУ — «Саюзу вызваленьня Беларусі». Прысуджаны да расстрэлу 25 лютага 1939 году. Рэабілітаваны ў 1956.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- М. Ф. Шумейка. Гей Канстанцін Веньямінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
|