Перайсьці да зьместу

Казімер Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Казімер Пац
К. Пац. Невядомы мастак, XVII ст.
К. Пац. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1695[1][2][3]
Род Пацы
Бацькі Пётар Пац[4]
Гальшка з Шэметаў[d][4]
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Казімер Пац (? — 1695) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар каралеўскі (ад 1650), біскуп смаленскі (16641667) і жамойцкі (ад 1668).

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Пятра і Гальшкі з Шэмэтаў. Меў брата Міхала Казімера.

Навучаўся ў Вільні, ужо тады надумаў прысьвяціць сябе духоўнай кар’еры. Пробашч слонімскі ад 1643, беластоцкі й кусташ пільтынскі ад 1654, канонік віленскі ад 1657.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай трапіў у палон, па вызваленьні зь якога ў 1662 зрабіўся пробашчам віленскім і геранёнскім.

Актыўна ўдзельнічаў у публічным жыцьці, браў удзел у соймах. Неаднаразова быў кандыдатам у біскупы віленскія, аднак ня здолеў атрымаць неабходную падтрымку ў зьвязку з памяншэньнем вагі Пацаў у Вялікім Княстве Літоўскім.

  1. ^ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/kazimierz-pac-h-gozdawa
  2. ^ Kazimierz Pac // MAK (пол.)
  3. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 141. — 377 с.
  4. ^ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 66, 137. — 377 с.