Зборная Грэцыі па футболе
Грэцыя | |||||
Фэдэрацыя | Грэцкая футбольная фэдэрацыя | ||||
---|---|---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | УЭФА | ||||
Трэнэр | Міхаэль Скібэ | ||||
Найбольш гульняў | Ёргас Карагуніс (139) | ||||
Найлепшы бамбардзір | Нікас Анастапуляс (29) | ||||
Першая гульня | |||||
Грэцыя 1:4 Італія (Атэны, Грэцыя; 7 красавіка 1929) | |||||
Самая буйная перамога | |||||
Грэцыя 8:0 Сырыя (Атэны, Грэцыя; 25 лістапада 1949) | |||||
Самая буйная параза | |||||
Вугоршчына 11:1 Грэцыя (Будапэшт, Вугоршчына; 25 сакавіка 1938) | |||||
Чэмпіянат сьвету | |||||
Удзел | 3 (упершыню: 1994) | ||||
Дасягненьні | 1/8 фіналу (2014) | ||||
Чэмпіянат Эўропы | |||||
Удзел | 4 (упершыню: 1980) | ||||
Дасягненьні | перамога (2004) | ||||
|
Зборная Грэцыі па футболе — прадстаўляе Грэцыю на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Грэцкая футбольная фэдэрацыя.
Грэцыя ўпершыню прыняла ўдзел у буйным міжнародным турніры ў 1980 годзе, калі стала ўдзельніцай фінальнай стадыі чэмпіянату Эўропы. Да гэтага грэцкі футбол толькі аднойчы ярскраваў заявіў пра сябе, калі клюб «Панатынаікос» з Атэнаў дайшоў да фіналу Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў у 1971 годзе. Але ні удзел у чэмпіянаце Эўропы 1980 году, ні дэбют у фінальнай стадыі чэмпіянату сьвету ў 1994 годзе не прынесьлі асаблівых посьпехаў нацыянальнай камандзе, бо з групаў каманда так і ня здолела выйсьці.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборная Грэцыі па футболе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў