Гомельская акруга
Гомельская акруга | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтар | Гомель |
Дата ўтварэньня | 8 сьнежня 1926 |
Дата скасаваньня | 26 ліпеня 1930 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Насельніцтва (1926) | 408,1 тыс. |
Нацыянальны склад | беларусы — 47,7%; расейцы — 36,9 %; габрэі — 11,2 %; украінцы — 2,1 %; палякі — 1,6 % |
Плошча | 16 тыс. км² км² |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гомельская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала са сьнежня 1926 па ліпень 1930 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Гомель.
Першапачаткова ўключаў 9 раёнаў: Веткаўскі, Гомельскі, Добрускі, Дзятлаўскі, Краснабудзкі, Насовіцкі, Сьвяцілавіцкі, Уваравіцкі, Чачэрскі. 9 чэрвеня 1927 году ў склад Гомельскай акругі ўвайшлі 8 раёнаў скасаванай Рэчыцкай акругі: Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, Холмецкі.
4 жніўня 1927 у сувязі з узбуйненьнем раёнаў скасаваныя Васілевіцкі, Горвальскі, Добрускі, Дзятлавіцкі, Насовіцкі, Сьвяцілавіцкі, Холмецкі і Чырванабудзкі раёны і ўтвораны Церахоўскі раён.
27 кастрычніка 1927 у склад Гомельскай акругі ўвайшоў Буда-Кашалёўскі раён, пераведзены са складу Бабруйскай акругі.
Скасаваны ў ліпені 1930, як і большасьць акругаў СССР. Раёны пераданыя ў прамое падпарадкаваньне БССР.
Паводле дадзеных перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 408,1 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 47,7%; расейцы — 36,9 %; габрэі — 11,2 %; украінцы — 2,1 %; палякі — 1,6 %.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
|