Герб Фінляндыі
Выгляд
Герб Фінляндыі — каранаваны залаты леў у чырвоным поле, правая лапа замененая рукой у дасьпехах, якае трымае срэбны меч з залатой ручкаю. Леў падпірае заднімі лапамі срэбную сарацынскую шаблю з залатой ручкаю. Шчыт усеяны 9 срэбнымі ружамі. Афіцыйна выкарыстоўваецца толькі з 1978, хоць зьявіўся ўпершыню каля 1580 г.
Леў - старажытны скандынаўскі сымбаль улады і магутнасьці, сымбаль рыцарства (рука) і сарацынская шабля - дачыненьне да агульнай культуры хрысьціянскай Эўропы ў барацьбе з мусульманамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герб Фінляндыі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў