Ружа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ружа
91-2014-12-03 Poststamp.jpg
Паштовая марка Беларусі «Ружа Глёрыя Дэй» (2014 год)
Клясыфікацыя
Надцарства Поўнаядравыя
Царства Расьліны
Падцарства Зялёныя расьліны
Група Судзінкавыя расьліны
Тып Вышэйшыя расьліны
Аддзел Кветкавыя расьліны
Кляса Двухдольныя
Атрад Ружакветныя
Сямейства Ружавыя
Падсямейства Разанавыя
Трыба Ружы
Род Ружа
Бінамінальная намэнклятура
Rosa Карл Лінэй
ITIS 24807 ·

Ру́жа (дзікаросл. шыпшына) — род кветкавых расьлінаў сямейства ружавых.

Налічвалася каля 300 відаў. Дзікарослыя віды называюцца шыпшынамі. Пашыраныя ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар'я і ў гарах тропікаў. Са Старажытнасьці вырошчваліся ў Пярэдняй Азіі, адкуль трапілі ў Старажытную Грэцыю. Налічвалася звыш 30 000 акультураных гатункаў, выведзеных шляхам міжвідавой гібрыдызацыі. Трапляюцца ў падлеску разрэджаных лясоў, хмызьняках, на берагах рэк і каля агароджаў[1]. Знойдзеныя акамянеласьці і выкапнёвыя парэшткі шыпшынаў маюць узрост каля 50 млн гадоў. Каля 3000 да нараджэньня Хрыста людзі акультурылі першыя ружы. На востраве Крыт (Грэцыя) знайшлі адну з найстаражытнейшых выяваў ружы, зробленую каля 2000 году да н.Х.[2].

Выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ружы маюць выгляд лістападных і вечназялёных хмызьнякоў, часам павойных, вышынёй ад 15 см да 2 мэтраў. Некаторыя віды ўтвараюць пляцістыя галіны даўжынёй да 12 мэтраў. Лісьце чаргаванае, няпарнаперыстае з прырослымі да чаранка прылісткамі. Простыя або махровыя кветкі маюць дыямэтар 1—16 см. Таксама кветкі пахучыя і розных адценьняў, адзіночныя або сабраныя ў парасонапабодна-мяцёлчатыя суквецьці. Плод — аднанасенны арэшак у мясістым несапраўдным плодзе[1].

Выкарыстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плады шыпшыны зьмяшчаюць амаль 10-кратна больш вітаміна С чым цытрусавыя. Таму зь іх вырабляюць сыроп, вітамінныя канцэнтраты і жаўцягоньнік халасас. З пладоў і пялёсткаў робяць варэньне, мармэляд, пасьцілу і цукеркі. З карэньня і пладоў вырабляюць дубільныя рэчывы і фарбавальнікі. Зь пялёсткаў казанлыцкай ружы робяць ружавы алей і ружавую ваду для касмэтыкі і парфумэрыі, кандытарскай і алькагольнай прамысловасьці. Шыпшыны служаць у якасьці лекавых, харчовых, этэраалейных і тэхнічных, меданосных і дэкаратыўных расьлінаў. Сынтэтычны ружавы алей уваходзіў у склад 98 % жаночай парфумэрыі і 46 % мужчынскай. Для атрыманьня 1 кг ружавага алею патрабавалася 3 тоны пялёсткаў. Таму натуральны ружавы алей каштаваў даражэй за золата і плятыну[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ружы ў Цэнтральным батанічным садзе (Менск, 2014 год)

У Беларусі налічвалася 9 дзікарослых відаў шыпшынаў. Найбольш вядомымі шыпшынамі былі: шыпшына Жэрара, іржава-чырвоная шыпшына, карычная шыпшына, мяккая шыпшына, сабачая шыпшына, скурысталістая шыпшына і шыпшына Юндзіла. Прынесенымі ў Беларусь відамі ружаў былі: калючая ружа, маршчыністая ружа, шматкветная ружа і шызая ружа[1].

Рэкорды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2021 год найстарэйшай ружай быў 1000-гадовы хмызьняк каля Гільдэсгаймскага сабора Ўнебаўзяцьця сьвятой Марыі ў Нямеччыне (зямля Ніжняя Саксонія). Найбольшыя продажы ружаў лікам каля 3 млн адзінак адбываліся ў Дзень сьвятога Валянціна. Найбольшай была ружа Бэнкс ў ЗША плошчай 740 кв.мэтраў, якая знаходзілася Музэі ружовага дрэва ў Тумстоўне (штат Арызона). На ёй распускалася звыш 200 000 бутонаў. Найменшай была ружа гатунку Так, чые бутоны мелі памер зь зярнятка рысу[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Валер Прохараў. Ружа // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 433. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
  2. ^ а б Цікавыя факты аб ружах // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 4 сакавіка 2021 г. Праверана 20 ліпеня 2021 г.