Перайсьці да зьместу

Бярдычаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бярдычаў
лац. Biardyčaŭ
укр. Бердичів
Кляштар кармэлітаў
Кляштар кармэлітаў
Герб Бярдычава Сьцяг Бярдычава
Першыя згадкі: 1430
Краіна: Украіна
Вобласьць: Жытомірская
Раён: Бярдычаўскі
Плошча: 35,33 км²
Вышыня: 250 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 76 229 чал. (2018)[1]
шчыльнасьць: 2157,63 чал./км² (2018)
нацыянальны склад: украінцы — 84,83%
расейцы — 8,74%
палякі — 4,73% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 4143
Паштовы індэкс: 13300
КОАТУУ: 1810400000
Нумарны знак: AM, КМ / 06
Геаграфічныя каардынаты: 49°53′31″ пн. ш. 28°36′0″ у. д. / 49.89194° пн. ш. 28.6° у. д. / 49.89194; 28.6Каардынаты: 49°53′31″ пн. ш. 28°36′0″ у. д. / 49.89194° пн. ш. 28.6° у. д. / 49.89194; 28.6
Бярдычаў на мапе Ўкраіны
Бярдычаў
Бярдычаў
Бярдычаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Бярдычаў (па-ўкраінску: Бердичів) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Гнілапяці. Адміністрацыйны цэнтар Бярдычаўскага раёну. Насельніцтва на 2018 год — 76 229 чал.

Знаходзіцца за 43 км на поўдзень ад Жытоміру. Чыгуначны вузел (лініі на Жытомір, Шапятоўку, Казятын). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Жытомірам, Віньніцаю, Любарам, Хмельнікам, Белаю Царквою.

Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня назвы места. Некаторыя дасьледнікі мяркуюць, што тапонім утварыўся ад славянскага слова «бёрда» — абрыў, або ад уласнага імя Бердыч. Іншыя — ад слова «бярдо» (бярдыш) — так называлі баявую сякеру ў славянаў. Таксама існуе вэрсія пра паходжаньне назвы ад цюрскага племені бярэндычаў, якое засяляла навакольле будучы васаламі кеўскіх князёў.

Рускія жаролы, прыточаныя Т. Нарбутам, кажуць, што назоў места паходзіць ад імя ардынскага царэвіча Бердыча (Берды-бека), сына цара Азьбяка, які панаваў на Валыні ў пачатку XIV стагодзьдзя і заснаваў замак Бярдычаў. Царэвіч гэты, будучы аматарам асалодаў, ператварыў Бярдычаў у месца буйных застольляў; сюды звозіў музыкаў, мастакоў, а таксама маладых красунь для свайго гарэму, нямалую лічбу якіх яму дасылаў вялікі князь Гедымін, зь ліку палонных дзяўчат з цэлае Польшчы ды Мазоўша; за адну такую красуню Бердыч даслаў Гедыміну ардынскі полк[2].

  • 1320: вялікі князь Гедымін падараваў ваколіцы Бярдычава ліцьвіну Тышкевічу.[3]
  • 1430: вялікі князь Вітаўт аддаў гэтую мясцовасьць пуціўльскаму і зьвянігарадзкаму намесьніку Калініку; ягоны падданы Бердыч заснаваў тут хутар, які зь цягам часу пачаў звацца Бярдычавам.
  • 1483: населены пункт зруйнавалі крымскія татары.
Януш Тышкевіч
  • XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 4820 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1863 год — 51 625 чал., у тым ліку 47 224 юдаісты (паводле іншых зьвестак 46 149[4]), 2380 праваслаўных, 1400 каталікоў, 515 раскольнікаў, 106 эвангелістаў; 1865 год — 52 726 чал. (24 768 мужчынаў і 27 928 жанчын).[5]
  • XX стагодзьдзе: 1926 год — 55 417 чал.; 1968 год — 60 тыс. чал.[6]; 1991 год — 93,4 тыс. чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 83 200 чал.; 2018 год — 76 229 чал.
Насельніцтва па роднай мове (2001)[8]
украінская мова расейская
88,96% 10,59%

Прадпрыемствы мэблевай, паліграфічнай, лёгкай, харчовай прамысловасьці. Працуюць заводы: станкабудаўнічы, хімічнага машынабудаваньня.

  • Гістарычная забудова места кан. XIX — пач. XX стагодзьдзяў
  • Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (XVIII ст.) і кляштар кармэлітаў (XVII ст.)
  • Касьцёл Сьв. Барбары (XVIII ст.)
  • Палац Радзівілаў (XVIII—XIX стагодзьдзі; не існуе)
  • Царква Сьв. Мікалая (XIX ст.)
  • Харальная сынагога (1850)

Дадатковыя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл Сьв. Барбары
  • 14 сакавіка 1860 року ў Бярдычаўскім касьцёле Сьв. Барбары францускі пісьменьнік Анарэ дэ Бальзак узяў шлюб з Эвялінай Ганскай.
  • У XVIII стагодзьдзі Бярдычаў быў найбольш славутым месцам марыйнага культу на ўсходзе земляў Кароннае Русі, адзначаным папскаю каронай. На паўночным усходзе Вялікага Княства Літоўскага адпаведнікам Бярдычава выступалі Бялынічы, дзе 20 верасьня 1761 року каранаваўся абраз Маці Божай Бялыніцкай.[9]
  • У польскай мове існуе ўстойлівы выраз «Пішы да мяне ў Бярдычаў» (па-польску: Pisz do mnie na Berdyczów), ужываны ў сытуацыях, калі адна асоба хоча пазбавіцца іншай [10]. Гісторыя ўзьнікненьня гэтага фразэалягізму сягае тых часоў, калі места зьяўлялася адным з найважнейшых цэнтраў гандлю між Украінай і Польшчай, куды зьяжджаліся купцы са шматлікіх краінаў Эўропы.
  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF) (укр.)
  2. ^ T. Narbutt. Dzieje starożytne narodu Litewskiego. T. IV. Wilno. 1838. s. 490-491
  3. ^ Бердичев // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  4. ^ Верменич Я. В. Бердичів // Енциклопедія історії України. — Т. 1. — К.: Наукова думка, 2005. С. 222
  5. ^ Berdyczów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880. S. 138
  6. ^ Бердичев // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  7. ^ Бердичев // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  8. ^ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)
  9. ^ Анджэй Бараноўскі. Роля магнатаў у каранацыі абразоў Божай Маці ў Вялікім Княстве Літоўскім // «Спадчына» № 5-6/2002
  10. ^ Słownik języka polskiego PWN(недаступная спасылка)  (пол.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бярдычаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў