Перайсьці да зьместу

Раманаў (Жытомірская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раманаў
лац. Ramanaŭ
Населены пункт
Краіна Украіна
Вобласьць Жытомірская
Раён Раманаўскі
Першыя згадкі 1481
Дата заснаваньня 1471
Мястэчка з 1923
Геаграфія
Плошча 7,360 км²
Вышыня НУМ 238 м
Часавы пас
Каардынаты 50°09′06″ пн. ш. 27°56′21″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 7226[1] чал. (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380 4146
Паштовы індэкс 13001, 13002, 13003, 13004, 13005
КОАТУУ 1821455100
Сайт romaniv.com.ua
Раманаў на мапе Ўкраіны
Раманаў
Раманаў
Раманаў

Рама́наў (па-ўкраінску: Рома́нів) — мястэчка ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Лясная. Адміністрацыйны цэнтар Раманаўскага раёну. Насельніцтва 7226 чал. (2022).

Зьвестка пра Раманаў да татарскага наезду 1481 г.
Павіннасьці сяла Раманава ў Апісаньні места Жытоміра канца XV ст.
Герб Харугва роду Кмітаў
Уладальнікі воласьці Раманаў да 1545 г. уключна.
Замкавыя павіннасьці воласці Раманаўскай.
Герб роду Астроскіх.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У рэвізіі Жытомірскага замку 1545 году паведамляецца, што яшчэ за часоў караля Казімера (†1492), перад зруйнаваньнем места і навакольляў чамбуламі хана Мэнглі Гірэя ў 1481 годзе[2], жыхары сяла Раманава, сярод іншых, дапамагалі мяшчанам ў адпраўцы стацыяў і падводаў да Чуднава і Зьвягеля, як і да Кіева. Пасьля навалы кароль вызваліў іх ад гэтых павіннасьцяў[3]. У недатаваным[a] «Апісаньні места Жытоміра» названае сяло Раманава. Ягоныя насельнікі выконвалі розныя замкавыя павіннасьці — выплачвалі падымнае, мядовую даніну, балкуноўшчыну[5], даніну аўсом, куніцы, грошы на ключніка, мост рамантавалі, але ўжо не давалі падводаў і стацыяў[6].

7-м ліпеня 1505 году датаваны «Привилеi панȣ Дмитрȣ Александровичȣ[b] на село Романово в Житомирскомъ повете»[8][c]:

Алекъсанъдръ._Билъ намъ чоломъ наместникъ житомирскии панъ Дмитръ Алекъсандровичъ и просил в насъ села в Житомирскомъ повете на имѧ Романова и з люд(ь)ми. И поведил перед нами, што ж в том селе ωсмънадцать чоловеков данъныхъ и тѧглых а два слуги посел(ь)ских. А дани деи намъ с того села дают сорокъ ведер меду пресного а дванадцать лисиц шерстью. А к тому деи в томъ селе бобровые гоны._Ино мы, ȣбачивши его к намъ верную а пилъную службу и хотѧчи его ωхотънеишого и пильнеишого кȣ нашои службе видети, з ласки нашое тое село Романово ему есмо дали з людъми, и зъ даньми медовыми и лисичными, и зъ бобровыми гоны, и со въсимъ с тымъ, што здавъна к тому селу прислухало, и какъ на насъ, на г(о)с(по)д(а)ра, деръжано._Писанъ в Кракове, июль 7 день. Инъдиктъ 8._Пр(и)к(азал) м(а)р(шалок) дв(о)р(ныи), н(а)м(естник) бел(ьскии) и ȣт(енскии) кн(ѧ)з(ь) Мих(аило) Л(ь)в(о)в(ич) Глин(скии).

Згодна з рэвізіяй 1545 году, раней, калі воласьць Раманаў належала да Жытомірскага замку, зь яе была даніна грашовая і мядовая і служба замкавая. Але пасьля воласьць «упросил собе в короля» староста жытомірскі пан Дзьмітр, потым яе трымаў сын Дзьмітра Багухвал, пасьля сьмерці якога[d] ўдава прадала добры князю Канстанціну[e]; на час правядзеньня рэвізіі Раманаў трымала княгіня Ільліная[f], усе павіннасьці з воласьці абярнуўшы да Чуднава, таму 80 службаў[g] людзей працавалі ўжо не на замак[3].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Раманаў з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[10].

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалілітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Паводле падатковага рэестру Кіеўскай зямлі (ваяводзтва) 1581 году, зь сяла Раманаўка князя Канстанціна, а менавіта з 1 дыму асадных сялянаў выбіралася 15 грошаў, з 9 агароднікаў па 6 гр.[11].

4 траўня 1618 году пераемнікі пана Мікалая Сямашкі, кашталяна брацлаўскага, заявілі ў судзе пра зьбеглых да добраў у Кіеўскім ваяводзтве Касмачова, Раманава і Межырэчкі князёў Канстанціна і Януша Астроскіх, ваяводзічаў валынскіх, сваіх падданых зь селішчаў Карасьцятына і Пустамытаў у ваяводзтве Валынскім[12].

Паводле тарыфу 1754 года, з 190 двароў[h] (каля 1140 жыхароў) Раманава, прыналежнага да Чуднава Астроскай ардынацыі, «do grodu» (Жытомірскага замку) выбіралася 29 злотых і 21 грош, «do skarbu» — 118 злотых, 24 грошы. Тут жа названая Раманаўка ў пасэсіі вяльможнага Ілінскага[i], старосты жытомірскага; зь яе 20 двароў («szesnastki») «do grodu» выбіралася 3 зл., 4 гр., «do skarbu» — 12 зл., 16 гр.[14].

Габрэйскі перапіс 1765 году засьведчыў, што ў сяле Раманаве налічвалася 14 плацельшчыкаў пагалоўшчыны, прыналежных да Чуднаўскага кагалу. У 1775 годзе колькасьць głow у Раманаўцы зьменшылася да 3. У 1778 годзе – 9 głow. У 1784 годзе – 8. У 1787 годзе – 12. Згодна зь перапісам 1789 году, у Раманаўцы было 19 душ, зь якіх 11 мужчынскага і 8 жаночага полу. Сярод іх: карчмароў – 4 мужчыны і 4 жанчыны, дзяцей – 5 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі; служак – 1 мужчына і 1 жанчына, 1 хлопец і 1 дзяўчына. Асобна зазначана, што ў сяле Раманаве было 11 душ – 6 мужчынскіх і 5 białogłowskich, зь якіх шынкарамі – мужчына і жанчына з сынам, рамесьнікамі – 3 мужчыны, 4 жанчыны, адзін хлопец[15].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Раманаў апынуўся ў межах Расейскай імпэрыі, канкрэтна ў Заслаўскім, з 1795 году ў Валынскім намесьніцтве (губэрні) з цэнтрам у Зьвягелі, перайменаваным у 1796 г. у Наваград-Валынскі, хоць дзейным цэнтрам губэрні тады і надалей было места Жытомір[16].

У парэформавы час мястэчка Раманаў — цэнтар аднайменнай воласьці Наваград-Валынскага павету. На 1885 год тут налічвалася 250 двароў з 1761 жыхаром, дзеялі валасная управа, царква, сінагога, габрэйскі малітоўны дом, паштовая станцыя, 6 пастаялых двароў, 20 лавак, 7 кірмашоў, 6 ветракоў, гарбарны завод[17].

Ад 1933 да 2003 году мястэчка мела назву Дзяржынск.

  • 1959 — 6484 чал.
  • 1970 — 7669 чал.
  • 1979 — 7759 чал.
  • 1989 — 8207 чал.
  • 2001 — 8262 чал.
  • 2015 — 7685 чал.
  1. ↑ Павіннасьці Раманава і іншых паселішчаў, яшчэ не раздадзеных зямянам, але без стацыяў і падводаў (часова вызваленыя пасьля татарскіх наездаў?), меркавана ўказваюць на канец XV ст., да 1498 г. уключна. Супрацоўнікі Кіеўскай археаграфічнай камісіі збольшага лягічна назвалі дакумэнт «Люстрацыяй Кіеўскай зямлі» і прывязалі яго да часу ўтварэньня Кіеўскага ваяводзтва ў 1471 г. («каля 1471 г.»)[4]. Незразумела толькі, чаму ў кнізе 3 Мэтрыкі ВКЛ ён зьмешчаны сярод матэрыялаў 1490-х гг.
  2. ↑ Дзьмітру Аляксандравічу Кмітычу[7].
  3. ↑ Расейскія аўтары найноўшага выданьня кнігі 6 Мэтрыкі ВКЛ у 2012 г. абралі старое імпэрскае найменьне для краю — «Западная Россия». Такое рэальнае стаўленьне да суседзяў нават у асяродзьдзі навукоўцаў.
  4. ↑ У 1529 г.
  5. ↑ Канстанціну Іванавічу Астроскаму (†1530)[7].
  6. ↑ Бэата, удава князя Ільлі Канстанцінавіча Астроскага[9].
  7. ↑ Адну службу складалі 2 двары і болей.
  8. ↑ Усяго налічвалася «puł dyma», «szesnastka», «puł szesnastki», а 1 дым тады — 320 двароў.
  9. ↑ Ян Каятан Ілінскі (1731—1792), дзедзіч Раманаўскага ключа. Пра род Ілінскіх гл. у А. Банецкага[13].
  1. ↑ Колькасьць насельніцтва Украіны на 1 студзеня 2022 г.
  2. ↑ Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich. — Warszawa, 1895. T. XIV. S. 905
  3. 1 2 Литовська метрика. Книга 561. Ревізії українських замків 1545 року. / Підготував Володимир Кравченко. — Київ, 2005. С. 240, 244, 250, 252—253
  4. ↑ Архив Юго-Западной России (Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 2. Акты о заселении юго-западной России. — Киев, 1890. С. 1—9
  5. ↑ Довнар-Запольский М. В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. – Киев, 1901. С. 113
  6. ↑ Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 3 (1440—1498). / Parenzė L. Anužutė ir A. Baliulis.— Vilnius, 1998. № 41
  7. 1 2 Наталя Яковенко. Українська шляхта з кінця XIV до середини XVII століття. Волинь і Центральна Україна / Вид. 2-ге, переглянуте і виправлене. — Київ: Критика, 2008. С. 177—178
  8. ↑ Акты, относящиеся к истории Западной России — Т. 1(6): Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики / М. Е. Бычкова (отв. сост.), О. И. Хоруженко, А. В. Виноградов; отв. ред. тома С. М. Каштанов — Москва; С.-Петербург: Нестор-История, 2012. № 8
  9. ↑ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 353
  10. ↑ Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  11. ↑ Źródła dziejowe (далей ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym; T. IX: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / A. Jabłonowski — Warszawa, 1894. Wykazy… S. 36
  12. ↑ ŹD. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. — Warszawa, 1894. S. 219
  13. ↑ Herbarz Polski. Cz. 1, Wiadomości historyczno-genealogiczne o rodach szlacheckich. / Ułożył i wydał Adam Boniecki. – Warszawa, 1905. T. VІІІ. S. 35–39
  14. ↑ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 127, 129
  15. ↑ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 59—60, 227, 316, 398, 601, 604
  16. ↑ Памятная книжка Волынской губернии на 1917 год. — Житомир, 1916. С. 42
  17. ↑ Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. 3.: Губернии Малороссийские и юго-западные: Харьковская, Полтавская, Черниговская, Киевская, Волынская, Подольская. – С.-Петербург: Центр. статист. комитет, 1885. С. 228

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Cities & towns of Ukraine  (анг.)
  • Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2015 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2015 zip  (укр.)