Алеўск
Выгляд
| Алеўск лац. Aleŭsk укр. Олевськ | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Жытомірская | ||||
| Раён | Алеўскі | ||||
| Першыя згадкі | 1488 | ||||
| Магдэбурскае права | 20 верасьня 1641 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 10 км² | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 51°13′40″ пн. ш. 27°38′53″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 10 457 чал. (2018)[1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +380-4135 | ||||
| Паштовыя індэксы | 11000 | ||||
| КОАТУУ | 1824410100 | ||||
| Сайт | olevsk-gromada.gov.ua | ||||
| Алеўск на мапе Ўкраіны Алеўск | |||||
Алеўск[2] (па-ўкраінску: Олевськ) — места ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Убарці. Адміністрацыйны цэнтар Алеўскага раёну. Насельніцтва каля 10 тыс. чал.[3]
Знаходзіцца за 180 км ад Жытоміра. Чыгуначная станцыя на лініі Сарны — Корасьцень.
Этымалёгія назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назву места зьвязваюць з імём Оўруцкага князя Алега Сьвятаслававіча, які жыў і княжыў у канцы X стагодзьдзя. Падчас свайго княжаньня Алег Драўлянскі заснаваў Алегава Гарадзішча, якое неўзабаве пачалі зваць Олегск, а потым для спрашчэньня вымаўленьня — Волеўск[4] або Олеўск.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1488: першы пісьмовы ўспамін пра Алеўск, у складзе Вялікага Княства Літоўскага; у месьце існаваў драўляны замак.
- 1569: згодна з умовамі Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага, валоданьне Нямірычаў.
- 20 верасьня 1641: атрымаў Магдэбурскае права.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1796: мястэчка ў Оўруцкім павеце Валынскай губэрні, цэнтар воласьці.
- 1831: у Алеўску працавалі 2 вінакурні, дзейнічала вучэльня пры кармэліцкім кляштары.
- 1870: у мястэчку дзейнічалі царква, касьцёл, капліца і сынагога, працавалі 2 млыны.
- 1903: праз Алеўск прайшла чыгунка Кіеў — Ковель.
- 2003: атрымаў статус места.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| 1923 | 1926 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2018 |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1920 | 4913 | 7943 | 9588 | 11 770 | 12 323 | 10 896 | 10 457 |
Мова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| украінская мова | расейская |
|---|---|
| 96,91% | 2,80% |
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, завод трактарных дэталяў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Алеўску захаваўся помнік архітэктуры дзяржаўнага значэньня — мураваная царква Сьвятога Міколы (1596).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2018 року (PDF) (укр.)
- ↑ Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1953. — 24 с.
- ↑ https://www.olevsk.online/?page_id=18094
- ↑ Olewsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 480.
- ↑ Cities & towns of Ukraine (анг.) (укр.)
- ↑ Банк даних Державної служби статистики України (укр.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Olewsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 480
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Алеўск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў