Перайсьці да зьместу

Берасьцейскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік абарончай архітэктуры
Берасьцейскі замак
Берасьцейскі замак
Берасьцейскі замак
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°04′59″ пн. ш. 23°39′14″ у. д. / 52.08306° пн. ш. 23.65389° у. д. / 52.08306; 23.65389Каардынаты: 52°04′59″ пн. ш. 23°39′14″ у. д. / 52.08306° пн. ш. 23.65389° у. д. / 52.08306; 23.65389
Дата заснаваньня X стагодзьдзе
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Берасьцейскі замак на мапе Беларусі
Берасьцейскі замак
Берасьцейскі замак
Берасьцейскі замак
Берасьцейскі замак на Вікісховішчы

Берасьце́йскі за́мак — помнік гісторыі і архітэктуры XІІІ—XVI стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў Старым Месьце[a], ля сутокаў Бугу і Мухаўцу. Існаваў у XIII — першай палове XIX ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Берасьцейскі замак заснавалі ў ХІІІ ст., у сярэдзіне таго ж стагодзьдзя галіцка-валынскія князі з мэтай узмацненьня абароны паставілі на адным з кутоў замка мураваную вежу-стоўп. Паводле летапісных зьвестак, яна была падобнай да Камянецкай. Пазьней за абарончым ровам, таксама ў міжрэччы Бугу і Мухаўцу, вырасла места Берасьце.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы XVI ст. замак умацавалі землянымі бастыёнамі і ўлучылі ў ланцуг агульнамескіх умацаваньняў.

Перабудова і мадэрнізацыя замка праводзіліся ў 1654—1658 гадох пад кіраўніцтвам каралеўскага інжынэра Якуба Банэльлі[1]. У праект мадэрнізацыі замку зрабіў нямалы ўнёсак вайсковы дарадца караля Швэцыі Карла X Эрык Дальбэрг.

У чэрвені 1658 году на «ўмацаваньне і завяршэньне берасьцейскага замку» вылучылі 10 000 флёрынаў. У студзені 1661 году замак інвэнтарызавалі каралеўскія камісары і сакратар Рэчы Паспалітай віцэ-аканом Аляксандар Сьлізень.

Выгляд цэнтру Берасьця ў XVII ст. (фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга) Умоўныя пазначэньні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касьцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касьцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэцка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касьцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.
Выгляд цэнтру Берасьця ў XVII ст. (фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга)
Умоўныя пазначэньні: A. CastellumЗамак; B. Templum IesuilarumКасьцёл езуітаў; C. Templum ParochialeФарны касьцёл; D. Templ. Graco-rumГрэцка-каталіцкая царква; E. Templ. DominicanorumДамініканскі касьцёл; F. Coenob. BernhardinorumКляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Будаваньне расейскай фартэцыі на месцы замка. М. Залескі, 1846 г.
Выява замку на помніку будаваньня Берасьцейскай дарогі (у Варшаве), 21 траўня 1825 г.

У 1830-я гады расейскія ўлады зьнішчылі замак дзеля будаваньня фартэцыі.

У 1937—1938 гадох з ініцыятывы афіцэра арміі міжваеннай Польскай Рэспублікі Томаша Жука-Рыбіцкага на тэрыторыі замка прайшлі першыя раскопкі. За савецкім часам раскопкі на Замчышчы праводзіліся Пятром Лысенкам у 1969—1981 і ў 1988 годзе.

Замак заставаўся драўляным ажно да канца XVI ст., пакуль яго не замянілі бастыённымі фартыфікацыямі. Ён меў пяць вежаў, зь якіх адна была праязной і вяла ў места. У XVI ст. драўляныя вежы і сьцены замка мелі блянкаваньне з г. зв. падсябіцьцямі.

Выява замка зьмяшчаецца на помніку будаваньня Берасьцейскай дарогі ў Варшаве.

  1. ^ Тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113В000006